Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Леў і лісіца
Выгляд
← Дзед і сьмерць | Леў і лісіца Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Лев и лисица Пераклад: Макар Краўцоў |
Алень і вінаграднік → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
ЛЕЎ і ЛІСІЦА.
Леў ад старасьці ня мог ужо лавіць зьвяроў і задумаў хітрасьцю жыць: зайшоў ён у пячуру, лёг і прыкінуўся хворым. Пачалі зьвяры яго наведваць, і ён зьядаў тых, якія заходзілі да яго ў пячуру. Лісіца скеміла справу, стала каля ўваходу ў пячуру і кажа: „што, Леў, як маешся?“
Леў кажа: „блага; а ты чаму-ж не ўваходзіш?“
А Лісіца кажа: „таму не ўваходжу, што па сьлядох бачу, — уваходаў шмат, а выхадаў няма“.