Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Дзед і сьмерць
Выгляд
← Конь і гаспадары | Дзед і сьмерць Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Старик и смерть Пераклад: Макар Краўцоў |
Леў і лісіца → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
ДЗЕД і СЬМЕРЦЬ.
Дзед аднаго разу насёк дроў і панёс. Нясьці было далёка; ён змогся, злажыў вязку і кажа: „эх, хоць-бы сьмерць прыйшла!“ Сьмерць прыйшла і кажа: „вось я, а чаго табе трэба?“ Дзед спалохаўся і кажа: „мне вязку падняць“.