Перайсці да зместу

Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Зайцы і жабы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Воўк і журавель Зайцы і жабы
Байка
Аўтар: Эзоп
1928 год
Арыгінальная назва: Зайцы и лягушки
Пераклад: Макар Краўцоў
Бацька і сыны
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. Іншыя пераклады гэтага твора: Зайцы і жабы (Эзоп).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАЙЦЫ і ЖАБЫ.

Зыйшліся раз Зайцы і пачалі маракаваць на сваё жыцьцё: „і ад людзей і ад сабак, і ад арлоў, і ад іншых зьвяроў гінем. Ужо лепей раз памёрці, чымся ў страху жыць ды мучыцца. Давайце ўтопімся!“

І пабеглі Зайцы ў возера тапіцца. Жабы пачулі Зайцоў і забулькалі ў ваду. Адзін Заяц і кажа:

„Стойце, хлопцы! пачакаем тапіцца: вось жабячае жыцьцё, відаць, яшчэ горшае за нашае: яны і нас баяцца“.