Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Воўк і журавель
Выгляд
← Садоўнік і сыны | Воўк і журавель Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Волк и журавль Пераклад: Макар Краўцоў |
Зайцы і жабы → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
ВОЎК і ЖУРАВЕЛЬ.
Падавіўся Воўк косткаю і ня можа выперхнуць. Ён паклікаў Жураўля і сказаў:
„А ну, ты, Журавель, у цябе шыя доўгая, засунь ты мне ў горла галаву і выцягні костку: я цябе вынаграджу“.
Журавель засунуў галаву, выцягнуў костку і кажа:
„Дык давай нагароду“.
Воўк заскрыгатаў зубамі дый кажа:
„Ці табе мала нагароды, што я табе галавы не адкусіў, калі яна ў мяне у зубах была?“