Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Бацька і сыны
Выгляд
← Зайцы і жабы | Бацька і сыны Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Отец и сыновья Пераклад: Макар Краўцоў |
Лісіца → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. Іншыя пераклады гэтага твора: Бацька і сыны (Эзоп). |
БАЦЬКА і СЫНЫ.
Бацька загадаў Сыном, каб жылі ў згодзе; яны ня слухалі. Вось ён загадаў прынясьці венік і кажа:
„Зламайце!“
Колькі ні сілкаваліся яны, не маглі зламаць. Тады бацька разьвязаў венік і загадаў ламаць па прутку. Яны паламалі.
Бацька і кажа:
„Гэтак вось і вы: у згодзе жыць будзеце, дык ніхто вас ня сходае; а калі будзеце сварыцца ды ўсе хто куды, дык вас кожны лёгка загубіць.“