Перайсці да зместу

Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Лісіца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бацька і сыны Лісіца
Байка
Аўтар: Эзоп
1928 год
Арыгінальная назва: Лисица (1875)
Пераклад: Макар Краўцоў
Дзікі і свойскі асёл
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛІСІЦА.

Папала Лісіца ў пастку, адарвала хвост і ўцякла. І пачала яна, прыдумваць, як гэта ёй свой сорам прыкрыць. Склікала, яна лісіцы і пачала іх угаварваць, каб адцялі хвасты. „Хвост, кажа, зусім недарэчны, толькі дарэмна лішні цяжар за сабою цягаем“. Адна лісіца кажа: „ой, не казала-б ты гэтага, каб ня была куртатаю“.

Куртатая Лісіца замаўчала і пайшла.