Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Асёл і конь
Выгляд
← Махляр | Асёл і конь Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Осёл и лошадь Пераклад: Макар Краўцоў |
Галка і галубы → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
АСЁЛ і КОНЬ.
У аднаго чалавека былі — Асёл і Конь. Ішлі яны па дарозе. Асёл сказаў каню: „мне цяжка, не дацягну я ўсяго; вазьмі з мяне хоць крышку“. Конь не паслухаў. Асёл упаў ад натугі і памёр. Гаспадар як наклаў усё з Асла на Каня, дый яшчэ і скуру аслову, дык Конь і загудзеў: „ох, гора мне беднаму, горанька мне няшчаснаму. Не хацеў я крыху яму памагчы — цяпер вось усё цягну, ды яшчэ і скуру“.