Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Галка і галубы
Выгляд
← Асёл і конь | Галка і галубы Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Галка и голуби Пераклад: Макар Краўцоў |
Баба і курыца → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
ГАЛКА і ГАЛУБЫ.
Галка ўбачыла, што Галубоў добра кормяць, выбялілася і ўляцела ў галубятню. Галубы падумалі сьпярша, што яна гэткі-ж самы голуб, і пусьцілі яе. Але Галка забылася і закрычала пасвойму. Тады яе Галубы пачалі кляваць і прагналі. Галка паляцела назад да сваіх, але галкі спалохаліся, што яна белая, і таксама прагналі.