Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Махляр
Выгляд
← Леў і мыш | Махляр Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Лгун Пераклад: Макар Краўцоў |
Асёл і конь → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. Іншыя пераклады гэтага твора: Хлопчык, які крычаў: «Ваўкі!». |
МАХЛЯР.
Хлопчык пільнаваў оўцы і, быццам убачыўшы ваўка, пачаў клікаць: „памажэце — воўк, воўк!“ Мужыкі прыбеглі і бачаць: няпраўда. Як зрабіў ён гэтак і два і тры разы, здарылася — запраўды наляцеў воўк. Хлопчык пачаў крычаць: „сюды, сюды, хутчэй — воўк!“ Мужыкі падумалі, што ізноў пазаўсёднаму ашуквае — не паслухалі яго. Воўк бачыць, баяцца няма чаго: на прасторы перадушыў усю стаду.