Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну… (Гейнэ/Багдановіч)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
*** Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну… Верш Аўтар: Генрых Гейнэ 1909 Пераклад: Максім Багдановіч Крыніца: Багдановіч М. Поўны збор твораў у 3 тамах. Т. 1. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. Ст. 370 |
Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну,
Ёй іншы да сэрца прыпаў,
А іншы той іншую любіць
І мужам яе хутка стаў.
За першага, хто ні спаткаўся,
Дзяўчына са злосці ідзе.
Дзяцюк жа марнее і губіць
Жыццё маладое ў нудзе.
Старая ўжо гэта гістор’я,
Хоць новаю будзе ўсягды.
Як з кімі здары́цца — напэўне
Сэрца́ разаб’е ім тады…
(1822—1823 / 1909)