Перайсці да зместу

Беларускі дрэварыт пачатку XVI ст.

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Кузулька Беларускі дрэварыт пачатку XVI ст.
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (7), студзень-сакавік 1924 г., б. 93
Даль аб беларускай мове

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕЛАРУСКІ ДРЭВАРЫТ ПАЧАТКУ XXI СТ. Каля 1515—1518 г. мясцовы мастак. прыгатаваў цікавы дрэварытны абразок для Фёдара Іванавіча Яраславіча, апошняга незалежнага князя Пінскага, Клецкага і Рогачоўскага. Гэты абразок меў у руках і апісаў яго, далажыўшы да сваей працы зьнімак, француз Carol Cahier: monumentia slave religieux du moyen áge, ў першым томе des melanges d’archeologie. Дзеля вялікай цэннасьці гэтага дрэварыту для гісторыі нашай культуры, Рэдакція „Крывіч“ сьпісалася з бібліятэкамі ў Бэрліне, Лейпцыгу, Кенігебэргу і Жэнэве, але ў ніводнай з гэтых бібліотэк азначанай кнігі не аказалася.

Дзеля гэтага Рэдакція зьвяртаецца да нашых культурных працаўнікоў і студэнтаў заграніцай с просьбай пашукаць гэтай кнігі ў бібліятэках тых гарадоў дзе яны працуюць. Мы хочам у нашай часопісі зьмесьціць клішэ з гэнага дрэварыту і бібліяграфічныя аб ім данныя. Вядомасьць аб дрэварыце князя Фёдара ўзята з кнігі: Joachim Lelewel „Cześć bałwochwalcza sławian i Polski“ Poznań 1857.

У. С.