Гісторыя беларускае літэратуры (1921)/II/Стара-шляхоцкія романтыкі/А. Рыпінскі
← Я. Баршчэўскі | А. Рыпінскі Падручнік Аўтар: Максім Гарэцкі 1921 год |
Я. Чачот → |
Біаграфічны матар‘ял. А. Рыпінскі родам з Дзісеншчыны. Ен хадзіў на паўстаньне 1831 г., пасьля чаго мусіў ўцякаць заграніцу. Як эмігрант, жыў у Парыжу. У 1839 годзе чытаў там у эмігранцкім гуртку літэратараў лекцыі па беларусазнаўству.
Пагляды А. Рыпінскага. Ен лічыў беларусаў за польскае племя, а Беларусь за польскую провінцыю. Аб беларускай мове думаў Рыпінскі, што яна шчыльней прылучаець беларусаў да палякоў, чымся да маскоўцаў. Ен хацеў, каб беларускія мужычкі вучыліся спачатку чытаць, а потым гаварыць і думаць папольску.
Літэратура А. Рыпінскага. Свае лекцыі па беларусазваўству Рыпінскі надрукаваў ў 1840 годзе ў Парыжу асобнай кніжкай пад назовам „Białoruś“ (Беларусь). Тут, між іншым, зьмесьціў ён беларускія псальмы („О, мой божа, веру табе“, „[[Стары Восіп барадаты“.), прыклад макаранічнага польска-беларускага верша („Лямэнт раскаханага“) і інш. Зьмесьціў тут Рыпінскі і кавалачкі поэмы Я. Баршчэўскага „Рабункі мужыкоў“, кажучы, што яна пашырана па ўсёй Беларусі, як народны твор, што і беларусы маюць творы, падобныя да „Энеіды“ ўкраінца І. Катлярэўскага. Аб беларускай-жа „Энеідзе“, як і аб тым, хто напісаў „Рабункі мужыкоў“, ён ня ведаў. Паважна займацца навукай беларусазнаўства пачаў Рыпінскі толькі ў эміграцыі, затужыўшы па бацькаўшчыне, але ня меў там патрэбных матар‘ялаў і крыніц для евае работы, дык у кніжцы зьмесьціў прыклады беларускай творчасьці найболей напамяць, як чуў змалку ўдаму. У „Беларусі“ выказаў ён і свае пагляды. Для беларускай мовы ён завёў у ёй асобныя значкі сярод лацінскіх літэраў. Пазьней А. Рыпінскі, захапіўшысь роднай беларушчынай, напісаў беларускую баляду „Нячысьцік“. Есьць яшчэ яго вершык ў „Альбоме Дарэўскага-Вярыгі“, гэта — „Ты-ж сам, суседзька, хацеў“…
Нячысьцік. Калі А. Рыпінскі напісаў гэтую баляду, невядома. Яна выдзержала аж тры выданьні, адно ў Лёндане і два ў Парыжы; трэцяе выданьне выйшла ў 1853 годзе. Прадмова да баляды напісана папольску. Дзеля бібліаграфічнай рэдкасьці кніг А. Рыпінскага, трэба тут пераказаць баляду. Яна пачываепца гэтак:
Таму ужо сто лет будзе, |
У мясаед Мікіта яго ня біў,— кажуць карміў, на прода. Аж так і пост прыйшоў. А жонка ў Мікіты была дужа благая баба; яна, казалі, мела хэўру з нячысьцікам. Загадала Мікіціха мужыку забіць вяпра ў пост, зарабіла кілбас і паслала Мікіту па гарэлку. А сама яна нейдзе забавілась, дык нячысьцік тым часам і ўкраў вяпра. Мікіціха пачала біць за гэта мужыка і брахала на яго абы-што. Толькі-ж яна крыкнула: „Што-б ты прапаў!“ — як і сама прапала. Нячысьцік напусьціў поўную хату смалы, смуроду і ўсё спаліў. Адгэтуль выходзіць навука: ня ежце ў пост кілбас і бойцеся вы бога!
„Ты-ж сам, суседзька, хацеў“…—вершык, напісаны А. Рыпінскім ў альбом прыяцелю-поэту Арцёму Дарэўскаму-Вярызе. Тут аб сваей лірыцы ён кажа так:
Можа гэта ня песьнь? Каша? |
Заганы творчасьці А. Рыпінскага. Не казаўшы аб тым, што баляда „Нячысьцік“ ня маець літэратурнай вартасьці з боку ідэйнага, бо аўтор яе зусім няўдала, наіўна карыстае з народных забабонаў, яна і па спосабу напісаньня стаіць аж для таго часу даволі нізка. Сілябічны верш слабы, вялы, далёкі ня толькі ад бойкасьці народнай гутаркі, але і ад задачных кніжных беларускіх твораў, напісаных раней за „Нячысьціка“ танічным вершам. Толькі мова баляды вызначаецца памеркаванай чыстатосьцю. Калі разгледзіць словы Рыпінскага з альбомнага вершыка ды параўнаваць іх з нахілам усей яго творчасьці, дык можна сказаць, што ў беларускай літэратурнай працы яму загубіла ўсё хваравітасьць нацыявальнай самасьвядомасьці. Выданьні А. Рыпінскага мелі для нас у пасяродку мінулага сталецьця некаторае палітычнае значаньне, як чутны для Заходу голас аб беларускай справе. Апрача таго, кніжка „Беларусь“ для нас этнографічную цану, але таксама невялічкую.