Зимка надходзиць, звисли туманы
И вецеръ круциць и свище. На небе—цёмныхъ хмаръ караваны.
Буселъ узняўся и задуманы
Паплыў павольне на ржыще.
Се̄ў и клякоче, подняўшы ногу,
Ды й жмурыць цёмнае вока.
Пэўне ёнъ думку ўздумаў глыбока
Ужо выбирацца ў дарогу.
—«Добра на вырай ляцець цяплейшы,
«Пабачыць дзивы ў чужбине,
«Сонца надъ Ниламъ агонь яснейшы,
«И думаць думку пра край тутэйшы
«На пирамиды вяршыне̄.
«А тольки… тольки ведама Богу,
«Чы смерць у дарозе абмину!…
«Побачу-же Нёманъ и азерыну?!…
«Сяду-жъ на купцы мурогу?!…
«Яжъ тутъ радзиўся, гдзе гэта хатка,
«Щасця знаў дзеньки ня рэдки:
«Ось—тутъ, гдзе выгонъ и сенажатка,
«Бывала, косиць касцоў грамадка,
«Клякочуць жонка и дзетки.
«Добра-жъ тутъ была!… Цяперъ ня знаю,
«Чы не заплачу па згубе!
«Чы, прыляцеўшы вясной зъ выраю,
«Гняздо застану на дубе!
«Радъ бы застаўся ў гэтай старонцы,
«Гдзе страхъ ня страшыць ни горэ,
«А тольки болей ня грэе сонцэ,
«Ды й няма корму дзеткамъ ни жонцэ,
«Снегъ тутъ насыпле ускорэ.»
Такъ пажурыўшысь думкаю щырай,
Буселъ узняўся паволи, Паплыў па небе кудысь на вырай
Шукаць и щасця и доли.
|