Брату (Купала)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Брату
Верш
Аўтар: Янка Купала
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/1136



Мой ты ўбогі, мой ты цёмны,
      Родны мой,
Ты пытаеш, хто такія
      Мы з табой?

Ці мы людзі, ці скаціна, –
      Запытай
Гэту коску, гэту сошку,
      Гэты гай;

Гэта поле, на якім ты
      Млееш, млеў;
Гэту згніўшую хацінку,
      Гэты хлеў.

Запытайся сваёй долі,
      Сваіх пут,
Ці мы людзі, ці скаціна,
      Хто мы тут?

(1909)