Перайсці да зместу

Беларусі ордэнаноснай (1937)/Украіна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Іспанія будзе свабоднай… Украіна
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Крым
Іншыя публікацыі гэтага твора: Украіна (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УКРАІНА

Украіна, цвеце любы,
Сонцам гадаваны,
У мінулым край няволі,
Курганоў, кайданаў.

Панавалі, катавалі
Гетманы, царыцы,
І паны тваёй крывёю
Не жалелі ўпіцца.

Знесла ты вайны сусветнай
Вялікае гора,
Кроў цякла тваіх людзінаў,
Як Дняпро у мора.

*

Украіна, цвеце любы,
Чараўнічай сілы
Рэволюцыя з Усходу.
Цябе абудзіла.

Абудзіла, а на шляху
Паўстаў вораг дзікі —
Скарападскія, Петлюры
Ды Махно, Дзенікін.

Запалаў твой стэп шырокі,
Паўставала гора, —
Пацякла кроў старай сцежкай,
Як Дняпро у мора.

*

Украіна, Украіна!
Глянь ты, азірніся:
Як цярпела, паўставала,
Як імкнешся ў высі.

Шлях твой ясны, як пшаніцы
Залацісты колас,
А людзей тваіх працоўных
Звонкі, смелы голас.

Па Дняпру тваім свабодным
У самае мора
Плывуць горда параходы,
Не знаючы гора.

*

Украіна! Табе вораг
Ніякі не страшан, —
Сцяг твой роўны паміж роўных
У Саюзе нашым,

Ты будуеш сабе шчасце
Пад сцягам чырвоным,
Як рэспублікі ўсе нашы,
З поспехам цудоўным.

Хто-ж памкнецца табе здрадзіць,
Зноў капаць магілу, —
У Дняпры сваім патопіш
Варожыя сілы.

Менск, 16/I 1935 г.