Перайсці да зместу

Беларусі ордэнаноснай (1937)/Трэба нам песень

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прывет вам! Трэба нам песень
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Якубу Коласу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Трэба нам песень.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТРЭБА НАМ ПЕСЕНЬ

Першаму з‘езду Саюза совецкіх пісьменнікаў

Трэба нам песень не гэткіх, што некалі
Здавен няволя спявала нам царская,
Калі мы пад ёрмамі гора век пекалі,
Слухалі свісты нагайкі жандарскае, —

А песень ясных, як сонца, як воля
Ўсёй неабсяжнай краіны Советаў,
Песень, што птушкай ляталі-б над полем
І шчасце тварылі-б ад летаў да летаў.

*

Трэба нам песень, якія спяваў-бы,
Гонячы трактар, калгаснік вясёлы,
Калгасніца, полючы буйныя грады,
«Спявалі-б калгасныя вёскі і сёлы.

Арміі нашай сусветнае славы
Трэба даць песень пявучых, бадзёрых,
Што ўсхвалявалі-б байцоў нашых справы,
Байцоў, што вартуюць Саюза прасторы.

*

Трэба нам песень сваіх, не варожых,
Што нашыя думкі з дарогі збівалі,
А гэтакіх трэба, што будуць ніштожыць
Навек падняволля прыгонныя хвалі.

Каб нашыя песні няслі шчасця весці
І радасць расцілі, як свет агорне,
Былі пролетарскімі па сваім змесце,
Нацыянальнымі па сваёй форме.

*

Трэба нам песень, як гром перуновы,
Бурных, як тыя паводкі ў прадвесні,
Што скінуўшы зімняга лёду аковы,
Бягуць пераможна. Такой трэба песні,

Каб рэхі нясліся па свету абшарах,
І слава грымела прастораў бяз межных,
І распаляла паўстанняў пажары
У нашых скаваных братоў зарубежных.

*

Трэба нам песень, а з гэткім палётам,
Як стратастатаў у высь стратасферы,
Што так з небывалай адвагай, яснотай
Імкнуцца шляхі падпланетныя мераць.

Аб морах палярных той Арктыкі льдзіннай
Павінны злажыць мы гімн нечуваны,
Дзе сёлета яваю стаўся цуд дзіўны,
Аж свет здрыгануўся праявай няжданай.

*

Трэба нам песень а шчырых і чулых,
Што праўду дзён нашых ад полюсаў неслі-б
І славу вякоў, пакаленняў мінулых
Сваёй перамогай геройскай устрэслі.

Скласць эпапею павінны такую,
Якую чэлюскінцы далі для свету,
і одамі ўславіць наяўнасць жывую —
Бяссмертных герояў Саюза Советаў.

*

Трэба нам песень, каб сэрцы і думы
Магнітагорскай палалі-б веліччу
і днепрабудаўскім лашчылі шумам,
Каналам Белморскім плылі ў бесканечча.

Каб тоны у песнях геройствам адбітыя
Нашай эпохі зрабіліся вартыя,
Тоны, што песням дае кампазітар —
Сталін магутны і наша партыя.

1934 г.