Перайсці да зместу

Беларусі ордэнаноснай (1937)/Самалёту «Максім Горкі»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
То не шум баравы Самалёту „Максім Горкі“
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Здаецца-ж, было гэта ўчора
Іншыя публікацыі гэтага твора: Самалёту «Максім Горкі».

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




САМАЛЁТУ „МАКСІМ ГОРКІ“

І не ад варожае кулі у бітве,
І не ад халоднай палярнай пургі,
І не з перуном агнявым ў барацьбе
Загібла ты, птушка Совецкай зямлі.

Да жудкай няшчаснай смяротнай пары,
Пад неба, дзе сонейка, быў твой палёт,
Табой ганарыўся малы і стары,
О слаўны, о ясны гігант-самалёт.

Ляцеў ты — нямела людская журба,
Ляцеў ты — пужліва ўцякалі імглы,
Над рэчкай галоўку хіліла вярба,
Зайздросна з вышынь пазіралі арлы.

Сягоння ў жалобе радзіма мая,
Па страце, якая абегла ўвесь свет…
Вялікая-ж наша працоўных сям‘я
Ўжо кліча да новых геройскіх пабед.

Героі, што згінулі разам з табой, —
ім памяць пяройдзе з табою ў вякі:
Калгаснік успомніць, пра вас за сяўбой,
Заводаў і фабрык успомняць гудкі.

Наперад, наперад, на захад і ўсход.
Зноў да перамог, як адзін, як адзін…
Ёсць партыя, Сталін, свабодны народ,
Народ гераічны совецкіх краін.

Менск 1935 г.