Беларусі ордэнаноснай (1937)/Нашай Канстытуцыі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Маё мне сонца правадыр Нашай Канстытуцыі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Песня будаўніцтву
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нашай канстытуцыі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАШАЙ КАНСТЫТУЦЫІ

Мудрыя законы
Краіны Советаў
Пісаны рукою
Рабочай, мазольнай…

Нашай Канстытуцыі
Слаўныя заветы
Не памруць, жыць будуць
Праўдай векапомнай.

Гэтыя законы
Ззяюць агняцветам.
Сонечна лунаюць
Зоркаю цудоўнай.

І над зарубежным
Канаючым светам,
Дзе йшчэ люд працоўны
Сёння паднявольны.

Братняй дапамогай
Роўная між роўных
БССР красуе,
Нібы жыта летам;

Скінуўшы лад царскі
І панскія прыгоны,
Сабой ганарыцца,
Як ніколі гэтак.

Увесь народ совецкі
Шуміць роем ройным
На нівах совецкіх
Квецістых, распетых…

Будуць віхры, буры,
А жыць будуць вольна
Нашай Канстытуцыі
Слаўныя заветы.

Менск. 1934 г.