Перайсці да зместу

Беларусі ордэнаноснай (1937)/Маё мне сонца правадыр

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Настане такая часіна Маё мне сонца правадыр
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Нашай Канстытуцыі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Маё мне сонца правадыр…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЁ МНЕ СОНЦА ПРАВАДЫР…

Маё мне сонца правадыр,
Мне сцежкі знача безупынна,
За ім ляцеў-бы на Памір
І на Эльбрус і на Хібіны.

За ім, не знаючы нуды,
Каналам плыў-бы Беламорскім,
Ляцеў-бы вызнаць гарады —
Магнітагорскі й Крэматорскі.

За ім ляцеў-бы я ў прастор,
Туды — увысь, у стратасферу,
Пабыць гасцём у ясных зор,
Жыццё планетнае праверыць.

За ім — за сонейкам мой шлях,
Куды яно з сваею ласкай,
Ляцець, плысці, як той жар-птах,
На полюсах рабіць папаску.

Зямлю і неба ўдоўж і ўшыр
Так кожнай зведаваць хвілінай…
Маё мне сонца правадыр,
Мне сцежкі знача безупынна.

Ляўкі. Аршаншчына.
Чэрвень. 1935.