Перайсці да зместу

Беларусі ордэнаноснай (1937)/Дзве дзяўчыны

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песня трактарысткі Дзве дзяўчыны
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Абвілася краіна ў кветкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзве дзяўчыны.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗВЕ ДЗЯЎЧЫНЫ

Па узгорках, па далінах,
Ветрам-віхрам несупынна
Мчыцца быстрая машына,
А ў машыне дзве дзяўчыны,
Дзве дзяўчыны, як маліны…

Сцеражыся, супраціўнік!
Адбівае дні гадзіннік.

Шофер з іх адна бывалы —
Ёй не страшны віры, скалы,
Долы, горы, перавалы,
Дае ход машыне ўдалай,
А ўсё далей хваляй, валам…

Сцеражыся, супраціўнік!
Адбівае дні гадзіннік.

Інжынер — тая другая,
Будаваць машыны знае,
Аб ёй слава па ўсім краі:
Што такая маладая,
А машыны выдумляе!..

Сцеражыся, супраціўнік! —
Адбівае дні гадзіннік.

У расквечаным прасторы
Дзве дзяўчыны-непакоры
Едуць полем, едуць борам,
Перад імі сушы, моры,
А над імі сонца, зоры.

Сцеражыся, супраціўнік!
Адбівае дні гадзіннік.

Ляўкі. Аршаншчына.
Жнівень. 1935 г.