Перайсці да зместу

Беларусі ордэнаноснай (1937)/Абвілася краіна ў кветкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзве дзяўчыны Абвілася краіна ў кветкі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Алеся
Іншыя публікацыі гэтага твора: Абвілася краіна…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АБВІЛАСЯ КРАІНА…

Абвілася краіна
У кветкі,
Кліча сонца і месяц
У сведкі.

Ураджаі даюць буйны
Палеткі,
Збожжам поўныя гумны,
Паветкі.

Весяляцца старыя
І дзеткі,
Што прыбытак ад працы
Ў іх гэткі.

Што мінулі батрацтва
Наследкі,
Не ядуць болей панскіх
Аб‘едкаў.

Абвілася краіна
У кветкі,
Кліча сонца і месяц
У сведкі.

1935 г.