Перайсці да зместу

Беларусі ордэнаноснай (1937)/Выпраўляла маці сына

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сыны Выпраўляла маці сына
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Пад чырвонай зоркаю
Іншыя публікацыі гэтага твора: Выпраўляла маці сына.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЫПРАЎЛЯЛА МАЦІ СЫНА

Выпраўляла маці сына
З калгаснае хаты
Не на службу у чужыну,
Не к дзяўчыне ў сваты.

Выпраўляла і казала:
— Мой сыночак мілы,
Ужо маеш ты нямала
Розуму і сілы.

Пойдзеш ты у свет і людзі
Хадою адважнай,
Прад табою слацца будзе
Край наш неабсяжны.

Не зазнаеш крутых сцежак —
Сыты і адзеты —
Вартаваць ты будзеш межы
Краіны Советаў.

Не зазнаеш тамка гора,
Будуць паважаці,
Даглядаць цябе не горай,
Як родная маці.

Не ў салдатах быць пад царам,
Пад кнутом жандарскім, —
Служыць будзеш ты Советам,
Справе пролетарскай.

Выпраўляла маці сына
З калгасных загонаў,
Каб служыў той верна, ўчынна
Арміі Чырвонай.

Менск, 1934 г.