Перайсці да зместу

Беларусы ў Усх. Прусыі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аб залатой бабе Беларусы ў Усх. Прусыі
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 2, ліпень 1923 г., б. 49-50
Жан-Жак Руссо і Белавежская пушча

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларусы у Усх. Прусыі. Д-р філалогіі Вогрыцкі (Vogricki) ў сваіх працах заўважае, што ў паветах Марграбова, Лык, Бяла і Іоганісбэрг ёсьць славянскае жыхарства, якое ў мове мае русінскія элемэнты: (ruthenischen elementen) і няможа быць аднесена да мазурскага племя. Паміж гэтага жыхарства ёсьць традыцыя, што часьць іх перасялілася ў Прусыю ў часе прасьледаваньня уніятаў ў Расіі, пры цару Мікалаю I у Іоганісбэрскім павеце яны маюць сваю асобную царкву ўсходняга абраду (orientalische ritus). Характэрна, што прускія палякі аб гэтым жыхарстве кажуць, бытцам яны гавораць: „zepsutą polszczyzną“. Для абсьледаваньня, этнографічна-філологічнага, вышэйпамянёных чатырох паветаў Усх. Прусыі, Рэдакцыя „Крывіч“, гэтага лета, калі пазволіць матэрьяльная стараеа, вышле спэцыяльную экспэдыцыю, бо ёсьць аснаваньне думаць, што гэны жыхары Усх. Прусыі, якія па веры належаць да усходнага абраду, а па мове, паводле сьведчаньня д-ра Вогрыцкага „ня могуць быць залічаны да мазурскага племя“, зьяўляюцца беларусамі, часьцю старавечныні мясцовымі жыхарамі, часьцю перасяліўшыміся ў XIX ст.

С. Т.

Глядзіце таксама

[правіць]