Аб залатой бабе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Леў Сапега аб перакладзе Статуту В. Кн. Літоўскага на польскую мову Леў Сапега аб перакладзе Статуту В. Кн. Літоўскага на польскую мову
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 2, ліпень 1923 г., б. 49
Беларусы ў Усх. Прусыі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Аб залатой бабе. Упамінаная ў быліне „Лесаўчыкі“ „залатая баба“ ў XV сталецьці была тэмай размоў па ўсей Эўропе і давала шмат корму тагочаснай фантазыі. З гісторыкаў упамінаюць аб „залатой бабе“ Гэрбэрштэйн, Гвагнін, Боксгори, Якінсон і інш. „Бабу“ памешчалі ў Пэрміі (Barmia) на берагох Паўночнай Дзьвіны. Гэта мела быць фігура кабеты, ў натуральвы чалавечы рост, з двумя дзяцьмі з якіх адно было на руках у „бабы“, другое стаяла пры ёй; ўсе тры фігуры мелі-быць вылітымі з чыстага золата. Мяйсцовай мовай называлі яе „jumala voiscel-baba“, што мела значыць „бог, залатая баба“, адгэтуль пайшло, ў перакладзе, пазваньне „залотная“, або—„залатая баба“. Зацікаўленьне гэтым залатым стодам было на гэтулькі вялікае, што на картах XVI ст. адмечалі мейсца яе паходжаньня, але ўжо не на берагох Паўн. Дзьвіны, а пры усьцю р. Обі. Занесеная Твардоўскім у яго поэмат быліна апіралася на ўсеагульнай тагочаснай апініі, што Лесаўчыкі запраўды дайшлі да сутокаў Обі і забралі „залатую бабу“. Прычынай гэтых гутарак было запраўднае вялікае багацьце золатам вярнуўшыхся, з паходу на ўсход, Лесаўчыкоў.

Л. А.