Нямецкі ўрад і беларусы Усх. Прусіі
Нямецкі ўрад і беларусы Усх. Прусіі Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1923 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 60 |
Нямецкі урад і беларусы у Усх. Прусіі. Рэдакцыі „Крывіч“ не ўдалося гэтага лета паслаць экспэдыцыю дзеля абсьледаваньнья беларускага жыхарства у Усх. Прусіи, але затое удалося навязаць кантакт з беларусамі у Прусіи. 16 верасьня г. г. прадстаўнік прускіх беларусаў быў у начальніка краю, Генерал-Губэрнатара (Ober-Präsident) Усходняй Прусіі, якому рабіў даклад аб беларусах жыхарах Прусіі. Быўшый пры гэтым намесьнік Цэнтральнага нямецкага ураду, доктар Зір, жыва цікавіўся дакладам і быў вельмі зьдзіўлен заявай, што у прылягаючых, да быўшай сувальскай губэрні, паветах Усходняй Прусіі, знаходзіцца многа безпярэчнага беларускага элемэнту аднастайнага з жыхарамі суседняга Аўгустоўскага павету. Генерал-Губэрнатар Ўсходняй Прусіі сказаў, што далейшая полёнізація усходня-прускіх беларусаў ня можа і ня будзе дапушчана. Згодна констытуцыі Нямеччыны, ўсе меншасьці населяючыя яе, маюць аднастайна права на нацыональчае разьвіцьце, а асабліва маюць права на нацыянальную школу. Намесьнік сказаў даслоўна: „У нас маюцца ўжо літоўскія і польскія школы, якія утрымліваюцца на дзяржаўны кошт. Зусім справядліва, каб і беларусы, калі гэткія маюцца у Усх. Прусіі ў патрэбным ліку, атрымалі свае нацыянальныя школы з выкладам ў сваей роднай мове. Перш за ўсё трэба устанавіць прыблізны лік беларусаў Губэрнатар ў Аленштэйне, пад загадам якога знаходзяцца паветы Бяла, Лык, Іоганісбэрг і Марграбова, атрымае загад безадвалочна зрабіць на мейсцах сьпіс беларусаў і вынік паведаміць у Кенігсбэрг“.
Л. А.