Перайсці да зместу

Амэрыканец (1913)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Амэрыканец
Апавяданьне
Аўтар: А. Новіч
1913 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Амэрыканец (Новіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А. Новіч.


АМЭРЫКАНЕЦ.

Апаведанне.


Цэна 10 кап.

ПЕЦЯРБУРГ

1913.

«Загляне сонэ и ў нашэ ваконцэ».

АМЭРЫКАНЕЦ.

Апаведанне.


А. Новіча.



ПЕЦЯРБУРГ.

Друкарня К. Пенткоўскаго. В. Под’ячэская, № 22

1913.

Амэрыканец.

А. Новіч.

На станьцію, апошнюю перад местам, малую, ціхую, прышоў поезд.

На пляцформе людзей было мала: стаяў начальнік у чырвонай шапцэ, малады, высокі жандар, старажы: было йшчэ чэлавек с пяць селян: сярод іх стары, гарбаты, дыхавічны жыд с пугай у руках: колькі дзяўчынак стаялі аподаль з грыбамі і чарніцамі ў кошыкахъ.

З вагону трецяй кляссы выйшаў малады чэлавек, гадоў пад трыццаць, чыста адзеты, у маленькай шапцы, доўгіх лякераваныхъ ботах, убранем і ўсім сваім выглядам падобны больш да немца і адразу падышоў да жыда.

— Дзень добры. Борух! сказаў ён весёла, падаючы руку. Як маішся?

Жыд зачаў аглядацца.

— Дзень добры і пану! Вы мяне знаеце, а я васъ нешта не пазнаю.

— Я Юрка Гарасімовіч! Ціж ня помніш?

— Юрка Гарасімовіч! працягнуў жыд. Дык ён жэ ў Амэрыцэ. Зьвярнуўся хіба?

— Значыцца зьвярнуўся, калі тут с табой, як старая баба, на рынку, гаманіць, а часу нема, машына чэкаць ня будзе!

— Будзь спакойны, Гарасімовіч! у нас, хвала Богу, не Амэрыка; гэта ў вас спешаюцца, а мы пасьпеім! Відзіш, кандуктар падышоў да дзяўчынкі, грыбы таргуе. Значыцца мае час. Трэба табе фурманку? спытаў Борух троху памаўчаўшы.

— Разумеіцца! атказаў Гарасімовіч. Можэш мяне з жонкай, с хлопчыкам, і крыхой рэчы адвязьці у Пятроўшчыну?

— Чаму не? і ў Пятроўшчыну і за Пятроўшчыну, куды хочаш: абы грошы.

— Ну, дык я заразъ. Цана тая самая — дзесяць злотых за двух?

— Не! такой цаны даўно ўжо нема! ведаіш, па чом цяпер сена? а авёсъ — ані прыступіцца! Не, браце, меньш як за два рублі не магу, за хлопчыка ешчэ якую саракоўку дасі.

— Ну, добра! сказаў Гарасімовіч, відзючы, што з Борухам ня скора скончыць; потымъ пагаворымъ! і скорымъ пашоў да свайго вагону: ў вакне чэкала маладая кабета, яго жонка.

— Мар’яна! зьвярнуўся ён да яе. фурманка ёсць, знаёмы нават жыд Борух. Давай барджэй рэчы!

Яны ўперад згаварыліся злазіць тутъ, калі будзе на чым ехаць.

Мар’яна зачала падаваць мужу рэчы праз вакно, на астатку вышла сама, трымаючы за руку хлопчыка гадоў шасці.

— Тыж, Мар’яна, гаварыў Гарасімовіч, пабудзь тутъ. а я пабягу па багаж, іначэй паедзе да места.

Упыніўшыся з рэчамі, каторые няслі ён сам, Мар’яна, стораж. нават малы Міколка нёс якуюсь скрыначку, йшоў Гарасімовіч праз вакзал.

— А! яшчэ адзін старадаўны знаёмы, сказаў Герасімовіч, увідзеўшы высокаго чэлавека з рыжай барадой, у лапцёх, шэрай самадзельнаго сукна браварцэ. Дзень добры, Рыгор!

Той троху зьмешаўся, ня ведаючы, мусі быць, як вітаць такога пана. якім выглядаў Гарасімовіч, але ён ужо паставіў на падлогу чэмоданы і цалаваў свайго таварыша. Хвала Богу, першы шаг на роднай зямлі і спатыкаю добраго чэлавека. А скажы, гдзе Амільян? цяпер хтось другі тут на станьціі звоніць!

— Нема Амільяна; ужо трэці год, як памёр!

— Памёр? вечны пакой яго душы! Ну! казаў далей Гарасімовіч, падаючы руку Рыгору, будзь здароў; еду да дому; будзіш у Пятроўшчыне — заходзь, многа аб чым ёсьць гаварыць.

Борух з балаголай ужо чэкаў. З будкі выглядала якаясь маладая жыдоўка.

— Борух! загаварыў Гарасімовіч — штож гэта? я думаў, што мы адны паедзім; нас с табой чецьвёра, столькі багажу, а конь адзін. ды, як ўважаю, саўсім не асілак.

— Гэрст?[1] мой конь слабы? запытаў з агромным задзіўленьнем Борух. А як жа Борух ужо трыццаць гадоў возіць і ніхто йшэ ніколі не казаў, што коні ў Боруха кепскіе? Калі гэта кабета з намі якую вярсту праедзе, дык толькі тэй бя-

— Што́ яна дужа важыць, такая маладая, дэлікатная кабета? Ей трэба на шабас, тут блізка. Ехаць ешчэ весялей, калі людзей больш:

— Ты ешчэ можэ назбіраіш жыдоў і павернуцца нельга будзе?

— Якіх жыдоў? што ты? з абразай у голасе гаварыў Борух. Ціж жыды каменьня, што на дарозе валяюцца? Нікого больш ня будзе! Нашто шмат: гэта і зноў кепска,--бурчаў жыд, усаджываючыся на перадку.

Жыдоўка паціснулася, сяк-так селі. Спачатку ехалі гасьцінцэм, па добрай дарозе, між старых у два рады з кожнага боку бяроз, але ў скорасьці Борух зьвярнуў на старану. Пашоў пясок. Конь ледзь цягнуў балаголу. Борух ужо ішоў пеш’ю і нават ад часу да чату браўся за атасу́, каб памагчы каню.

— Здаецца, тут быў лес, калі я выежджаў, зачаў Тарасімовіч.

— А мусіць быў! атказаў Борух. Быў, але сплыў! Шукай цяпер яго далёка атсюль, аж у Парыжу!

— У Парыжу? спытаў з задзіўленьнем Гарасімовіч.

— А дзеж іначэй? Пан, прадаўшы лес, выехаў у Парыж, значыцца і лес там!

Дарога пашла ў гару, ехаць было ўсё цяжэй. Злез з ваза Гарасімовіч, саскачыў і хлопчык. Ешчэ с паўвярсты… Паказаўся лес, стары, густы.

Хлопчык пабег уперад і счэз прамеж хваямі.

— Не заблудзіся там, Міколка, закрычала з будкі Мар’яна.

Увыйшоў у лес і Гарасімовіч. Ціха было там, ня чуваць было птушак, толькі гдзесь недалёка адзываўся дзяцел. Ледзь калыхался галіны хвой, стукаючыся у самымъ вярху адна аб адную.

— Татка: глядзі, сколькі чарніц! крычаў ад радасьці Міколка! А чырвоных — суніц німа.

— Німа, сынок! Прашла пара іх; а вось і я штось цікавае табе пакажу! Гарасімовіч падвёў сына пад елку; там ледзь прыпушэны шыльнікам сядзелі два баравікі — адзін з добрую шапку, цёмны, блізка чорны, а другі каля яго маленькі, чысьценькі, з рыжай галоўкай.

— Шкода, што німа часу, казаў Гарасімовіч, а то каб добра пашукаць, знайшліб па суседству яшчэ грыбоў.

— А вось, глядзі! ізноў закрычаў Міколка. І ён пачаў выцягіваць з зямлі лісіцы.

— Не, сынку! гэта ня тое, далёка да баравіка! А жыды іх надта шануюць, бо рабак ня есьць!

Аднак, сынок, хадзем!

І яны паспяшылі з лесу:

Борух чэкаў.

— Садзіся, Гарасімовіч! Дарога цяпер пойдзе лепшая. Трэба націскаць каня, іначэй зашабасуем у полі!

З гэтымі славамі Борух зацмокаў губамі, замахаў пугай. затортаў лейцамі, стары конь закруціў хвастом, з усёй сілы даў нагамі у перадок і пабег, раздуваючы бакі, як кавальскі мех.

— Як жэ гэты лес не поехаў у Парыж? спытаў Гарасімовіч.

— Забыўся? атказаў Борух. Лес казённы! О, каб ён быў паньскі — тут даўно бы і пнёў ня было.

Лес пачаў радзець… Паказалася вёска. Куча дзяцей босых, у вадных кашульках выскачыла атчыняць вороты.

Мар’яна развязала клумак, адшукала цукеркі і кінула цэлую жменю.

Дзеці рынуліся за імі, пачалі тузаць адзін аднаго, падняўся крык… Якаясь дзяўчынка адыйшла настарану, у голас плачучы.

У канцы вёскі стаяла хата з высокай гонтавай страхой, з усяго відаць, карчма. Борух пад’ехаў, раскелзаў каня і падвёў яго пад студню.

Выйшоў жыд, серэдняго веку, моцны, чырвоны, прывітаўся з Борухам і зачаў гаварыць яму па жыдоўску і так не перэставаў апавядаць штось, як можна было уважаць по тварах абыдвух жыдоў, цікавае, аж пакуль не поехалі далей.

З вёскі дарога пашла у дол, конь пабег шыбчэй, а жыд той ускочыў і сеў каля Гарасімовіча.

— Яшчэ адзін пасажыр у нас, пане Борух? спытаў ён.

— Што лы ўсё лічыш, Гарасімовіч? які гэта пасажыр? атказаў Борух. Калі мой швагер Залман крыху пад’едзе з гары, дык ён пасажыр?!..

— А вы, пане Залман, далёка? зьвярнуўся да яго Гарасімовіч.

— Не, тут з вярсту, каля Пакусы.

— Саўсім блізка, дадаў Борух: ён троху гандлюе быдлам, збожам, трымае ешчэ з адным панам хвальварак, дык яму трэба, быць то тут, то там, усюды пасьпець.

— Так вы, Гарасімовіч, цяпер з Амэрыкі? спытаў. Залман. Добра там вам паводзілася?

— Нішто сабе.

— А нашых жыдкоў там відзелі?

— У тым месьце, гдзе я працаваў апошні год, іх саўсім ня было, а так ёсьць усюды і на фабрыках, і на заводах займаюцца гандлем, ёсць нават і такіе, што каля ральлі ходзяць, але ўсёж такі раўнуючы с тым, што у нас, дык у Амарыцэ жыдоў мала.

— Значыцца, гаварыў з ледзь прыметным усьмехам Залман, гарэлкі там людзі ня пьюць, усе багатые, шчасьлівые? Перапыніў Борух. —

— Мусі маеш зэгарак. Гарасімовіч: скажы, калі ласка, каторая гадзіна?

— Баішся спазьніцца на шабас? Будзь спакойны, калі нікого шчэ не пасадзіш, а Залман злезе, то як раз пад змрок будзіш у сваей Гінды. А што, як яна? здарова? мусі быць, пастарэла?

— Ну, што Гінда? атказаў Борух. Якое яе здароўе! Ведама, старая кабета! Што яна выгоду калі відзела? І кашляе, і крыж баліць і пад серцэм пячэ. Працуе ішчэ больш: жыцьцё ўсё даражэй, я пастарэў… Якіе мае́ зарабаткі?

Вось ты ўсё мяне лаіш, што я падарожных набраў. А штож ты думаіш, шмат я зарабляю? Прыдзе шабас і часам ня ведаіш, ці будзе за што яго справіць. Мяса хоць які фунт купіць трэба? Раз на тыдзень! Га? Як ты думаіш, Гарасімовіч? Трэба і да мяса, трэба спячы халы, кугель. Уеё гэта трэба.

Працую я, жонка дзень сядзіць у крамцэ, у ночы пячэ куханы. Ніколі ня увідзіш яе без работы; калі німа нічога больш — паньчохі робіць. Працуюць дзеці, хто як мол, а якое нашэ жыцьцё?

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Была ўжо гадзіна пятая, калі Гарасімовіч уехаў у родную вёску.

Была гэта звычайная, як усё, беларуская вёска, але стаяла на высокім берэзе рэкі, каля хат дзе-нядзе былі садочкі, на вуліцы па бакох раслі бярозкі, часам ліпкі, за рэчкай пашла сенажаць, а за ей далёка сінеў лес, і у гэту пару пад яркімі косамі летняго сонца Пятроўшчына выглядала, і весёла, і прыгожа. Не далей, як за вярсту быў маёнтак пані Нетычаньской: відаць быў палац, кругом яго сад, хлевы, абора і другіе будынкі, крыху на стгаране — млын; з другога боку вёскі, прайшоўшы кавалак сенажаці, на ўзгорку стаяла цэрква, старасьвецкая, збудаваная ішча базыльянамі. Балагола застанавілася каля старай з разламаным ганкам хаты; дзьверы былі зачынены; на дварэ ня было ні душы. З гароду з варывам у прыполе вышла старая кабета; гэта была матка Гарасімовіча — Алёна.

— Ціж гэта ты, мой Юрачка? загаварыла яна, і кінулася да сына. Які дарагі госьць: а яж і ня ведала, шо ты сягоньня прыедзіш! Усё мне здавалася, што ў нядзелю. І ў дому нікога! Сцёпка паехаў да места, Тарэса з дзіцём пашла жаць у двор, гаварыла старая з вачыма, поўнымі слёз, цалуючы то сына, то Мар’яну, а найбольш Міколку. Дай жэж паглядзець на цябе, мой ты сынок даражэнькі.

Зачэкай крыху, мама: ня будзім трымаць Боруха: ён спяшыцца на шабас! І Гарасімовіч палез у кішэню па грошы. Падыйшоў Борух.

— Добры вечэр, Алёна! вось вам Бог шчасьце паслаў: вярнуўся сын, жывы, у добрым здароўі; прывёз крыху грошы!

— Штож гэта у вас, мама, зачаў Гарасімовіч, унёсшы рэчы у хату, німа нікога ў дому? Ці ж у запраўду не спадзеваліся? Яж выразьне напісаў, што сягоньня, у пятніцу буду.

— Эх, сынку! ціж мы пісьменные? паняслі твой ліст да Лукаша, чытаў ён чытаў, бэкаў—бэкаў, ў астатку мы так і не даведаліся, калі ты манішся прыехаць.

А штож Сьцёпка робіць у месьце: такі гарачы час!

— Навёз да места каменьня! З паўрубля заробіць.

— А сколькі даюць у дзень касцу? У пані, мусі быць, ішчэ шмат сена ня скошэна.

— Касцо́м цяпер добра плацяць і чатыры злотых, а то ішчэ з дзісяткай і панскі харч.

— Ну, цяпер аблічыце, маці: Сьцёцка страціў час, збіраючы: каменьне, паехаў да места — страціў блізка цэлы дзень разам с канём і возьме, нават, калі пашэнціць, ня больш таго, што зарабіў бы адзін без каня ды ішчэ прахарчыўся бы. Вось ўжо у нас, у Амэрыцэ, ні водзін чэлавек так ня зробіць.

Дзьверы ў хату атчыніліся і ўбеглі два хлопчыкі 6—7 гадоў, зараз жа сціхлі і застанавіліся ля парогу.

— Сьцепкавы дзеткі? запытаў Гарасімовіч, скіўнуўшы на іх галавой.

— Ну, дзень добры, дзеці! Не пужайцеся: я ваш дзядзька — Юрка; гэта ваша дзядзіна Мар’яна.

Міколка подышоў да дзяцей і падаў старшаму руку; той адвярнуўся і зачаў разгрэбаць попел у прыпечку.

Пятрусь — гаварыла Алёна, чагож ты саромеішся? гэта ж ваш брат Міколка. Мар’яна дастала цукеркі і падала дзецям. Абыдва хлопчыкі скоса глянулі, вырвалі цукеркі і ізноў адвярнуліся.

— Гдзеж гэта вы былі, дзеці, калі я прыехаў? спытаў Герасімовіч.

— Купацца хадзілі! разам атказалі дзеці. Алёна пагледала то на Міколку то на Пятруся з Янкай.

— Родных братоў дзеці, казала яна да сябе, а як ня падобны адзін да аднаго!

Міколка падыйшоў сьмела, як стары надае руку, глядзіць проста у вочы, а нашы вясковые, як тые трусікі.

— Яе тут брудна у вас, маці, казаў, аглядаючы хату Гарасімовіч: сколькі бруду на палацях, за печкай! Па кутох павуціньне! Падлогі у вас, праўда, нема, а ўсёж такі маглоб быць чысьцей; абалонкі (шыбы) ад вялікадня ня мыты.

— Эх, мой ты Юрачка! гдзе тут нам думаць аб чыстаце? Я — старая, Сьцёцка — альба на рабоце, альба ў месьце, Тарэса так сама працуе

— Ціж так багата часу натрэбна, спытаў Гарасімовіч. Глядзіце, мама! Мар’яна! звярнуўся ён да жонкі, даставай мне фартух і ідзі памагаць. Э гэтымі славамі ён атшукаў мяту, пачаў змятаць пыл, павуціне, Мар’яна ўзялася за абалонкі (шыбы). З задзіўленьнем паглядала на іх Алёна.

У скорасьці прыехаў Сьцёпка.

С таго, як ён увыйшоў у хату, як зачаў гаварыць, было відаць, што быў ён троху пьяны. Гарасімовіч не паказаў віду, што гэта заўважыў. Браты прывіталіся.

У хату ўвыйшла суседка Агата; кінула работу, пабегла да залоўкі Тацяны, сказаць ей, што прыехаў Юрка, але тая навіну гэту ужо ведала і сама збіралася ісьці. За Агатай у след з’явілася Гануля, за ей Мар’я ішчэ колькі баб; з мужчын прышоў стары дзядзька Гарасімовіча Анупрэй, рэшта была на рабоце.

Усякі уходзючы, казаў „пахвалёны“, альбо „добры вечэр“, падходзіў да Юркі і вітаўся з ім, але ён работы ня кідаў і госьці садзіліся на лаве, паглядаючы на „амэрыканцаў“.

— Ну, як жывеш, дзядзька? звярнуўся Гарасімовіч да Анупрэя.

— Што я, атказаў той. Аб сабе нам скажы! Тыж ня гдзе быў, не да места езьдзіў, быў, як той маскаль Лукаш кажэ, за морам-акіянам!

— Казаць доўга, дзядзька, а тут ішчэ работа! Выбачай і ты, дзядзька, і вы, суседзі! Ведаю, што вам цікава паслухаць, як і што дзеіцца ў Амэрыцэ і праўду кажучы, дужа ёсьць аб чым казаць, але для гэтага патрэбны вольны час: у нас, у Амэрыцэ, нават прыказка ёсьць асаблівая.

Міколка, каторы да гэтай пары штось ціха гаварыў дзецям, сказаў у голас колькі незразумелых слоў

— Па якому гэта ён? спытаў Анупрэй, няўжож па-амэрыканску?

— Па анге́льску, аб’ясніў Гарасімовіч, гэта ён за мяне сказаў, што значыцца: час — грошы! Там усякі шануе час, рупіцца жыць так, каб кожная гадзіна была занятая: атначываюць людзі толькі ў нядзелю і шчэ ў такое сьвята, як Вялікдзень, Каляды. За тоеж і жыцьцё другое.

— Так, так! казаў Анупрэй.

— Хата ў амэрыканца, тлумачыў далей Гарасімовіч, нават у простаго парабка чыстая, адзеты ён, як пан, не пазнаіш, што просты чэлавек, есьць добра, ў волю: дзеці вучацца у школе, неграматвых німа…

— Ну, як жэ гарэлка? няўжо ня ўжываюць саўсім? спытаў Анупрэй.

— Пьюць, дзядзька, пьюць! Людзі ўсюды людзі, але пьюць з розумом. У будні дзень у шынок ніхто ня пойдзе.

— Вось відзіш, сястрыца, загаварыла адна з баб да другой, калі разумные людзі — дык Бог ім і дае! А мой жэ Васіль! Так калі цьвярозы, благога нічога ня можна сказаць, а як дарваўся да гарэлкі — пакуль не зваліцца — не адыйдзе. Паедзе на рынак — назад конь сам вязе свайго гаспадара да дому, а ён труп-трупам.

— Штож цяпер думаіш рабіць, Юрка? спытаў, крыху памаўчаўшы, Анупрэй. Тут застанешся, ці да места паедзіш, будзіш службу шукаць? С тваім разумам прымуць ўсюды!

— Нашто маю служыць? атказаў Гарасімовіч. Застануся тут. Думаю я так, што калі чэлавек захоча — лепей будзе жыць тут, чым у месьце.

— Нудна у нас, Юрка; беднасьць, бруд, цесна, зямлі недахват, а якая ёсьць — кепская: у полі пясок, альбо камень, сенажаць — нетра!

— Ня бойся дзядзька, вясёла атказаў Гарасімовіч: мяне не застрашыш! Думаіш, мне ў Амэрыцэ лёгка было? Мала гора, бяды я відзіў? С пачатку здаралася ні раз і так, што ня ведаў ці будзе за што купіць фунт хлеба сабе і жонцэ: а і потым, калі кожны грош крывавымъ потам трэба было зарабіць! За тое загартаваўся і цяпер не баюсь жыцьця!

А гдзеж Сьцёпка? звярнуўса ён да маткі.

— Пашоў мусі быць у двор, атказала тая, троху змешаўшыся.

— Сьпіць пад паветкай, раптам адазваўся малы Пятрусь.

Усякі, відаць, зразумеў, што гэта значыць, бо ў хаці адразу зрабілася ціха.

На другі дзень Гарасімовіч аглядаў гаспадарку, пашоў у поле, паправіў плот, наладзіў вароты.

— Шкода, што нема лесу, гаварыў ён матцэ, саўсім разваліваіцца у вас хлеў: глядзіце, мамка, бярвеньня ў нізу згнілі і сьвіньні аттуль могуць вылезьці.

— Ужо і вылазяць, сынку; анэгды гляджу, наш патсьвінак у бульбе; думала, — дзьверы атчынены, аж не! спад сьцяны вылез!

— Вось, мама, дастану ў пані лесу, ў месьце, куплю цьвякоў, інструмэнт сталярны, бо у вас апроч тапара і пілы німа: нічога і возьмуся за вашу гаспадарку.

— Ой дзякуюж табе, сынку, нехай Бог дае табе здароўе! І аткуль ты толькі ўсё гэта умеіп?

— Забылася мама, як нашы дзеўчаты кажуць: абы скакаць навучы́цца, а работы гора навучыць!

У нядзелю пад вечэр пашоў Гарасімовіч у двор.

Пані была ў дому: пакаёўка пабегла да яе і скора зьвярнулася: — Я аб табе сказала пані, можыш ісьці.

Пані, кабета гадоў пад пяцьдзесят, высокая, калісь, відаць, прыгожая, выйшла да Гарасімовіча у пярэдні пакой з якойсь кнігай у руцэ. Сказаўшы дзень добры, Гарасімовіч падышоў і, хацяж надта не хацелася, пацаловаў пані ў руку.

— А дзень добры, загаварыла яна па беларуску, дамешываючы польскіе словы, вітай жэ, пане амэрыканец! Якіж з цябе зух! Ніколіб не сказала, што ты той самы Юрка Гарасімовіч, што жыў тут таму шэсць гадоў. Што значыць сярод разумных цывілізованых людзей пажыў! Надта рада я! Ну, як жэж жонка? здаецца і дзіця у вас было?

— Дзякую, пані! атказаў Гарасімовіч, жонка здарова, хлопчык у нас — сёмы гадок.

— Ну, штож? добра жыць у Амэрыцэ, а ўсёж такі да дому захацелася? Рад, што вярнуўся да хаты?

Пані не прасіла Гарасімовіча садзіцца, але ён адыйшоў троху і сеў на крэсле каля сьценкі. Нічога не сказала пані, а ў душы падумала: Што значыцца быў у Амэрыцэ! ціж пярвей ён бы пасьмеў сесьці пры мне?

Заўважыў яе нездаваланьне і Гарасімовіч.

А нудна было с пачатку на чужыне?

— Надта нудна, пані! А ішчэ біда, што па іхняму доўгі час не разумеў ані слова.

— Добра зрабіў, Гарасімовіч, што паехаў да Амэрыкі, а ішчэ лепей, што вярнуўся да дому, у родную вёску. Тут застанешся жыць, ці можэ куды на старану пойдзеш? пытала пані, хацяж ужо ведала, што Юрка застаецца у Пятроўшчыне.

— Хацеў бы, мая пані, у дому застацца, досьць бадзяцца па сьвеце!

— Разумне гаворыш, віншую цябе, як усякога, хто свайго роднага, не забываецца, гаварыла з радасьцю у голасе пані.

А скажы мне, на чужой старане, сярод разных недаверкаў, не забыўся ты нашей святой веры?

— Не, пані!

— А у касьцёле быў?

Гарасімовіч троху змешаўся.

— Паеду на гэтым тыдні да места — пайду на мшу, а тым часам памаліцца зайшоў сягоньня у цэркву.

— Вось відзіш Гарасімовіч: каталік, а маліцца пайшоў да церквы; пажывеш ішчэ дык, можэ у жыдоўскую школу пойдзіш! Не спадзевалася я гэтаго ад цябе! Жменька тут нас католікоў: у Пятроўшчыне, нам трымацца трэба свайго.

— Панечка дарагая, атказаў Гарасімовіч, калі пані застанавілася, ціж я перэстаў быц каталіком праз тое, што зайшоў у цэркву? Касьцёл далёка, калі йшчэ я буду у месьце, а па такой дарозе, столькі гадоў ня быўшы у дому, трэбаж падзяковаць пану Богу за яго ласку! Ды у гэтай царкве, панічка, я ішчэ малым дзіцём з набошчыкам бацькай што свята бываў.

— І кепска рабіў! са злосьцю атказала пані. Хочэш маліцца, касьцёла німа — узяў Злоты Алтарык; укленчыў перад абразам, сказаў пацяры і досьць!

— У нас, у Амэрыцэ, пані, казаў Гарасімовіч, саўсім іначэй: хто гдзе хочэ маліцца, той туды і йдзе, моліцца як хочэ, як умее; я шмат гдзе быў і толькі у вадным месьце напаткаў касьцёл, хацяж і нямецкі, а так усюды кіркі нямецкіе, альбо анге́льскіе. Прыдзіш, бывала, сядзіш, узапраўду, як на нямецкім казані, хоцьбы слова зразумеў, але чуіш сэрцэм, што ты ў дому Божым, сярод людзей, што прышлі маліцца, і сам молішся па своему, як калісь маліўся у роднай старонцы у касьцёле.

Счасам падучыўся я па анге́льскаму; зачаў разумець, зрабілася лягчэй.

Так у кірху нямецкую, чы анге́льскую збіраліся і немцы, і англічане, і нашы і ніхто нікому не перэшкаджаў, адзін з аднаго не сьмеяўся. А прыедзе, бывала, ксёндз — мы, каталікі, усе да яго!

— Не разумею я, браце, такой веры, с пагардой атказала пані і ўстала.

Гарасімовіч увідзіў, што размова скончана, пацаловаў пані руку і вышаў.

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Неяк у сьвята пад вечар на берэзе рэчкі у зацішшу, прымасьціўшыся на пні старой вярбы, сядзеў з вудой Тарасімовіч.

— Вось, гдзе ён! пачуўся вяселы голас. Памагай Бог! Гарасімовіч аглянуўся.

Пад берагам стаяў невялічкі стары челавек, адзеты бедна, але по мястоваму, у якойсь ня то чыноўніцкай, ня то афіцэрскай з аксамітным аколышкам шапцэ.

— А! дзень добры, пане Лагуньскі! і старасьць цябе не бярэ.

— І ты аб старасць? Ня-ўжож ня можна бяз гэтага? ганарыў ня то удаючы злосьць, ня то ўзапраўду гневаючыся, Лагуньскі. Які я стары? Што сівы ды троху лысы — дык гэта і з маладымі здараіцца, а ў мяне, трэба табе сказаць, ішчэ з дзяцінства праве што год была на галаве рожа.

— Ну, ня буду больш, ня гневайся! казаў усмехаючыся Гарасімовіч. — Як жывеш?

— Што я! атказаў госьць, аб сабе кажы!

— Добра, але перш сяду на свае мейсца.

— Сколькі гадоў вуды ў руках не трымаў!

— Можэ і ты хочыш? там ляжыць і шчэ адна вуда, бяры!

— Не, дзякую! кепскі я рыбалоў, ненавіджу. Лепей посяджу тут у цяньку.

А якжа тут добра, казаў ён усаджываючыся на самым беразе, на купіне. Добрае мейсца абабраў! Ціха; вада, пане дабрадзею, як заснула; толькі каля твайго паплаўка вір круціцца… А што? ёсьць? гаварыў Лагуньскі, увідзіўшы, што Гарасімовіч раптам выцягнуў вуду, а на кручку блішчэў, вывыкручываўся ладны акунь.

— Дзякуй табе, Лагуньскі, прынёс мне шчасьце, адразу рыбка ўзялася.

— Дык вось я і кажу, цягнуў далей Лагуньскі, як тут добра ў заціншшу па мястовым пыле, брудзе; саўсім другім чэлавекам сябе чуіш! Ціха, ледзь прыметна шчэлясьціць лісьця, паветра свежае, чыстае, з за рэчкі ідзе пах ад скошанага сена… Мусі быць мурог?

А ластаўкі як нізка лётаюць, можна думаць, што ваду хочуць крыльлямі чэрпаць. Не іначей на дождж! Драч у пракосах крычыць якбы хто яму за гэта грошы плаціць, ні на мінуту не застановіцца!

Вось ніколі у вочы не бачыў драча! Кажуць птах саўсім невялічкі!

А бацян! Ты толькі паглядзі на яго, з якой павагай ходзіць па сенажаці, як той, пане дабрадзею, маскаль міколаеўскі на вученні…

Што? ізноў акунь. Гэтак усю рыбу вылавіш! Хоць на завод пакінь.

А вячэра, пане дабрадзею, будзе каралеўская, казаў Лагуньскі, нават і ня для тых, хто, як я, адмахаў дарогу па апастольску — пешкі. — Даўно ўжо збіраюся да цябе, пане Ежы! Шукаў па месьце, сумысьне хадзіў колькі разоў на Высокі рынак, распытываўся Пятроўцоў аб цябе, нарэшце — лахі пад пахі і тут

— Дзякую, атказаў Гарасімовіч, не адрываючыся ат паплаўка, каторы то разам апушчаўся на глыбіню, то зараз жэ ізноў з’яўляўся на вярху.

— Па дарозе бачыў тваю хату, казаў далей Лагуньскі, шыбка ідзе работа: ішча месяц-два і ўходзіны справім.

— Німа рады, атказаў Гарасімовіч, летам абы дзе перабудзіш, а зімовай парой якжэ мы дзьве сямьі у ваднэй хаце памесьцімся?

— А лесу-ж навазіў! Ня ўжож такі праўду у месьце кажуць, што будуіш фабрыку?

— А штож тут такога асаблівага? Чаму я ня магу мець фабрыку?

— Як німа асаблівага? у Пятроўшчыне, наш жэ чалавек і — на табе! фабрыка!

Кажуць: быў у Амэрыцэ. Праўда! Але што з таго? Відзіў тых, што з Амэрыкі варочаюцца. Ты ня першы! Прывязе грошы… А што ён з імі робіць? Добра, калі каторы хату направіць, альба карову купіць, а то зложыць свой капітал на почце і патрошку бярэ аттуль, аж пакуль ўсё высмакчэ. Я ўжо ня буду казаць аб тых, што пачынаюць лайдачыць і замест карысьці толькі здароўе сваё руйнуюць і другім благі прыклад даюць. А тут фабрыка! Дзіўна!

— А вось, як засьвішчэ гудок, пацягнуцца да места із места, вазюры, тагды́ зразумеіце!

Ты, дзядзінька, ня можыш уверыць, што можна у нас чым займацца, апроч ральлі? А я табе скажу, што на нашых пяскох і балотах, лежаць часам скарбы; у каго ёсьць ахвота і сіла, той тут знайдзе такую Амэрыку, якой і за морам німа!

Лагуньскі маўчаў.

— Ня верыш — прыгледзься! Сколкі ў нас немцаў, жыдоў будуюць заводы, фабрыкі і набываюць грошы. Земля наша, кажуць, бедная. Праўда: але казна нас ішчэ ні разу не карміла, як корміць ад часу да часу іншые багатые губэрні.

Што, наш селянін ня мог бы так сама нарыхтаваць фабрыку, альба заняцца другой якой гаспадаркай, там, гдзе земля ня родзіць, альбо з ёй надта куса? Вось, пане Лагуньскі, я і хочу быць такім селянінам і дасьць Бог, буду! Нехай тады ўсякі відзіць, што і мы, беларусы, не такіе ўжо на нішто людзі, за якіх нас маюць!

— Кажыш, мы „беларусы“ — значыцца і ты беларус і мяне, можэ, маіш за беларуса? з вялікім задзіўленьнем спытаў Лагуньскі.

А хтож ты? атказаў Гарасімовіч. Можэ немец? альбо жыд?

— Дзіўна, гаварыў Лагуньскі: шэсьць крыжыкоў пражыў на сьвеце, на сёмы пайшло і сягоньня даведаўся, што я, каталік, шляхціц, — беларус! Аткуль гэта?

— Аткуль? Доўга казаць, пане Ладуньскі. Калі-кольвек другім разам!

— Добрэ! нехай будзе так, як Сора казала!

Дый аб чым жэ мы гаварылі? Ага! Як жэ-ж з грашыма? Няўжож так разбагацеў?

— А жыды на што!..

Як раз у гэту мінуту паплавок шыбка пашоў у глыбіню.

Тарасімовіч выцягнуў вуду, але на кручку ня было нічога.

Эх, подлая плотка, толькі чырвяка аб’ела! Добрая рыба. акунь: трах. пацягнуў і ёсць… Пытаішся аб грошы?.. Пашоў я да нашаго Шмуйлы і кажу: Хочыш зарабіць?

— Чаму не, атказывае, які жыд ня хочэ зарабіць?

— Дык вось, кажу яму, знайдзі мне такога чэлавека, каторы бы мне пазычыў грошы (кажу сколькі) на два ці тры гады: інтэрэс пэўны, гліна наша такая, што далёка ў ваколіцы такой не найдзіш.

— Ну і штож? спытаў Лагуньскі.

— А штож! Знайшоў Шмуйла мне жыда… Доўга той распытываўся, аткуль я, гдзе працаваў, ці вучыўся; узяў мяшочык гліны. Прайшло колькі дзён, з’яўляіцца сюды з другім жыдам, маладым; аглядалі мейсца, капалі гліну, прыхадзілі і сюды на рэчку.

Канец канцоў даў ён грошы, працэнт, разумеіцца, добры, але і не занадта вялікі.

— Выбачай, Гарасімовіч: застанавіў яго Лагуньскі: у мяне ўсё свая думка: як жэ гэта так, калі мы беларусы, чамуж нашы кілбасы, шынкі, калдуны увесь свет называе літоўскімі, ішчэ ні водзін челавек ніколі іх не называў беларускімі?

— Яж казаў ужо, што аб гэтым у другі раз, атказаў Гарасімовіч. Скончым перш адно, калі ўжо зачалі!

— Ну, добра, слухаю! Значыцца грошы хоць, і за грубы процэнт, дастаў…

— Дастаў, пацьвярдзіў Гарасімовіч і як відзіш старацца доўга ня трэба было, а вось са Сьцёпкай ледзь падзяліліся.

Што так?

— А бачыш-як: кажу я яму, так сама, як цяпер с табой адзін на адзін, раздзелім, кажу, ўсё папалавіні: ты сабе бяры палавіну, я — другую, якую схочыш; хата і ўвесь будынак твой.

Ціж можэ быць для яго лепей? Праўда, Лагуньскі? Згадзіўся, а на другі дзень ужо разам с Тарэсай кажуць: не, гэта для нас крыўда, мы бедные, ты — багаты.

— Маё багацтва, кажу, да гэтаго нё належыць. Я кінуў усё паехаў у далёкі сьвет, багата гора відзіў, а калі што зарабіў — дык гэтаж маё шчасьця. А пры тым за ўвесь гэты час вы карысталі з маей часьці, шэляга я ў вас за яе нават ішчэ з Амерыкі па трошку памагаў.

— За гэта дзякуемо, кажуць (гаварыла больш Тарэса, Сьцёпка маўчаў), а што нам крыўда — дык гэта, праўда!

— Якаяж крыўда? пытаю.

— Да вас атказываюць, атходзіць большы кавалак сенажаці, ды і гароду у вас больш, чым у нас.

— Дык вы бярыце маю часьць, а я вазьму вашу!

Ня хочуць і так.

Што тут рабіць?

А мне трэба скарэй! Адрэзаў ім ішчэ сенажаці, абы толькі скончыць!

Тарэса цяпер маўчыць, але ў душы мусі быць усёж такі лічыць сябе скрыўджанай. Што тут порадзіш з такімі людзьмі?

— Цёмные, дурные людзі, казаў Лагуньскі, і гневацца на іх не варта!

— Я і ня гневаюся, толькі смутна, як бяз меры бывае дурны наш селянін.

— А што думаіш, Ежы? І ты, каб не пацёрся сярод людзей, можаб і ты быў ня лепшы ад іх. Мужык наш баіцца ўсяго, нават там гдзе ня можэ быць ні якага страху. Бывае часам сьмешна. Паслухай, яко́е здарэньне было аднаго разу у Мінску.

Неяк, пане дабродзею, на вакзале, якісь егомасьць падыходзіць да мужыкоў і кажэ: можэ, хто з вас едзе да Вільні, ці ў тую старану, я таму аддам білет трэцяй клясы. Ніхто не бярэ; маўчаць, паглядаюць то адзін на аднаго, то на гэтага пана. Ён і зноў: я купіў білет да Вільні, але выйшла так, што мушу застацца тут, білет усё роўна гіне, дык вось я каму кольвек аго аддаю, грошы мне ня трэба. Чэшуць патыліцы, а білета не бяруць. Патскочыў жыд, вырваў з рук білет і ішчэ поў рубля даў.

— Нічога і дзіўнага, калі добра раскеміць у гэтым німа, казаў Гарасімовіч. І Сьцёпка і Тарэса і трэці і дзесяты ніколі не спатыкаліся с чэлавекам, хто бы зрабіў ім што добрае, так ні с таго, ні з другога. І так было спрадвекаў! Відзіў ён бізун, зьдзекаваліся над ім ўсе, хто мог; штож дзіўнага, што ён ня верыць цяпер нікому і калі ты да яго падыходзіш з раскрытай душой, са шчырым сэрцэм, ён і думае: а ці німа, братка, ў цябе там за пазухай каменя?

Праз тое здурнелі мы! Жалімся на беднасць, а часам праз свой дурны розум ня відзім багацьця пад носам. Сколькі вякоў, будзім так казаць, людзі тапталі наш пятроўскі дзірван, лаілі яго што ня родзіць; ўсе відзелі гліну, выбівалі ёй такі, ніхто не дагадаўся, што гэтай гліне цаны німа! Пашукай добра, папраwуй, падыйдзі з навукай — знайдзіці грошы там, гдзе не спадзіваішся!

А мы жывём ў беднасьці, брудзе, нандзы, сварымся с кім і гдзе толькі можым. Возьмім веру.

Выйшла так, што ў Пятроўшчыне, я с сваякамі і ішча дзьве-тры хаты — каталікі, рэшта — праваслаўные. Ну, і нехай сабе! Будзьце вы праваслаўнымі, а мы будзім каталікамі, але будзім добрымі суседзямі, будзім жыць прамеж сабой па людзку! Дык не!

Пашоў я анэгдай да пані прывітацца, І штож? Зараз яна пытаіцца, ці быў у касьцёле, а як даведалася, што я зайшоў у цэркву, бо касьцёл у месьце, а я ішча да места ня езьдзіў — як пашла — цэлая літанія! За шапку я ды на ўцекі.

Ну, нехай пані! На тое йна і пані! А свой брат? Лукашаў Янка — добры, працавіты хлапец; чаму бы яму не жаніцца з Ядвісяй — тут адна ў нашай жэ Пятроўшчыне бедная дзяўчына, гаспадарная, не блазніца; дык не: як жэ мы аддамо яе за рускага? Такіе то палякі з’явіліся у Пятроўшчыне!

І штож вышла? З нуды ды з жалю пайшла дзяўчына да места служыць, а там доля вядомая! Каму карысьці? Мужыку і так і гэтак кепска: Кастусю Гілю не далі мейспа — аб’езчыкам прасіўся, граматны, ундзер, мае крыж за вайну — ня можна, кажуць: католік! А сусед яго, такіж самы мужык, як ён, пайшоў у двор — фурман з яго добры — не бяруць: рускі! — праваслаўны!

Каму гэта патрэбна? На што?

— Так, так, праўда! казаў Лагуньскі, ківаючы галавой на знак сагласу. А штож, загаварыў ён, троху памаўчаўшы здаецца мне, фабрыка ня можэ обыйсьціся без такога чэлавека, хтобы вёў кнігі, рахунак, адным словам, пане дабрадзею, пісьменную часьць?

— А ці ня хочыш ты да мяне У шчэтаводы? ішчэ рана аб гэтым думаць; трэба первей, каб было што лічыць ды у кнігі пісаць, ну але, што праўда — то праўда! А ціж добра разумеіш гэта дзела?

Якжэж не разумець, пане Гарасімовіч: хвала Богу і на маёнткаах служыў, і ў воласьці, цяпер і зноў у сіроцкім судзе…

Татка, татка! пачуўся голае Міколкі.

— Ну пане Лагуньсі, загаварыліся ж мы с табой, глядзі сонцэ як нізка! А з баб смяёмся! Добра, што Міколка патскочыў! Вось збяру толькі вуды і гайда да хаты гарбату — чай піць:

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Прайшло колькі гадоу.

Неяк пад восень, па дарозе з места ў Пятроўшчыну жыд-рамізнік вёз пана. Быў гэта чыноўнік, служыў далёка гдзесь на Сыбіры; гадоў с пятнаццаць ня быў у роднай старане, прыехаў павідацца са сваякамі, зайшоў да свайго старога школьнаго таварыша і, даведаўшыся, што той на дачы у Пятроўшчыне, паехаў туды.

— Слухай! Звярнуўся ён да рамізніка. Ты вязець мяне ўзапраўду У Пятроўшчыну? Дарогу добра ведаіш?

— Псс..! атказаў жыд. Я ня ведаю дарогу” Каб мне столькі залатовак, сколькі я за гэта лета тут езьдзіў, дык я бы даўно сабе каня другога купіў!

— Я нешто не пазнаю мейсца, ціха казаў пан, а здаецца калісь ведаў кожную сцежку, кожны кусьцік! Помню, па правай старане быў лес; сколкі ішчэ рыжыкаў тут бывала аб гэтай нарэ!

А вы, мусі быць, даўно тут ня былі? спытаў рамізнік.

— Скора пятнаццать гадоў.

— О! добры кавалак часу, сказаў рамізнік. Лес ужо гадоў дзесяць таму высяклі і пні вы́карчавалі

— А відаць недаўно хтось с важнаго начальства праежджаў, гаварыў пан, — дарогу паправілі. Бывала, бакі абабьеш тут, пакуль пераедзіш і шчэ павінна тут скора быць грабля гора там ехаць, асабліва па дажджы, як цяпер!

Рамізнік усьмяхнуўся.

— Пабачыце самі, якая цяпер грэбля, — і ён пагнаў каня.

— Глядзіце — паказываў жыд пугай упярод на дарогу, густа, абсаджану вербамі: вось якая грэбля! Па старонах больш як, у сажэнь глыбіні равы, усё высушэна: сколькі тут лягло камення, пяску! За тое, бачыце, пане, як добра ехаць лёгка нам і скаціне!

Паказаўся масток.

З-за вугла дарогі выехалі вазы.

— Зачэкаем тут троху! казаў рамізнік, зварачываючы на старану; нехай вазы пераедуць!

— Скуль іх столькі? зацекавіўся падарожны.

— Вазы? гэта таго самага чэлавека, што дарогу правіў вербы садзіў… І мост яго: ня шырокі, праўда, але моцны і конь цяпер ног не калечыць!

— Хтож ён такі?

— Амэрыканец, так яго ўсе называюць: тутэйшы панскі мужык, на погляд, такі, як усе, але вось што нарабіў! Німа ішчэ дзесяці гадоў, як просты звычайны мужык, есьці ў дому не было чаго — нашы жыдкі падгаварылі — паехаць у Амэрыку на зарабаткі; парабіў там колькі гадоў, а цяпер гэты Юрка Гарасімовіч — а гройсэ порыц![2]

— Што, яны кафлі вязуць?

— Кафлі! Цяпер запытайцеся у месьце — дзіця малое ведае кафли Гарасимовіча; ведаюць і па другіх местах. Гдзе там! Летась паслаў свае кафлі на выстаўку — мэдаль дали!

О! казаў з вялікай пашанай у голасе рамізнік: а клугер конф![3] Бісмарк!

— Скажыж ты мне, пытаў падарожны: аткуль усё гэта?

— Аткуль? А вось як: ад вякоў, як стаіць сьвет, была ў Пятроўшчыне гліна, такая, якой у цэлай губэрні, а можэ ішчэ больш, німа! Ніхто гэтай гліны ня відзіў, а ён, Гарасімовіч, згледзіў; свайго кавалка зямлі было за мала, дык ён узяў ішчэ ў арэнду у суседзяў, яны яму з радасьцю аддалі, бо зямля гэта была да нічога, а ён, трэба праўду казаць, і цану добрую даў; грошы даў яму адзін багаты купец з нашых; наняў Гарасімовіч добрага майстра немца і пайшло!

— Ты мяне зацекавіў сваім амэрыканцам, звярнуўся ізноў пан да рамізніка, калі прапусьціўшы вазы, яны паехалі. Едзь, будзь ласкаў, паволі, і кажы далей! Штож твой амэрыканец не распанеў? не разлайдачыўся?

— Не! фанабэрыі ў ім німа: працуе, як чорны вол сам першы да работы, апошні з работы; усё думае, якбы гэшэфт свой павялічыць

Цяпер ён стараіцца зрабіць палустанок, ці пляцформу. Чуеце, пане, свішчэ гудок? Чыгунка тут аб якую вярсту; каб яна астанаўлялася, ня трэба былоб да места возіць на конях. Ён і стараіцца. І выстараіцца! Ён такі! А ішчэ яму памагае, што якісь важны інжэнер у яго на дачы.

— Як? у яго і дачы? спытаў пан.

— Ён на усё, атказаў жыд. Праўда, што упраўляцца з дачамі памагае яму жонка — добрая, працавітая кабета, як раз на ём!

— Якіе ж могуць быць там дачы? пытаўся пан, у вёсцэ ды ішчэ каля фабрыкі?

— Э! ён і тут вывярнуўся. Быў ў тутэйшай пані кавалак зямлі на узгорку каля рэчкі; пясок, нават лес ня рос, так, якісь крутавей; кусок да нічога! Але амэрыканец прыдумаў: купіў гэты кусок і набудаваў дач.

Для гаспадаркі земля ня здатная саўсім, а для дач лепшай ня трэба: высака, недалёка лес, рэчка, блізка места. Сколькі тут я перавёз паноў; каб мне Бог столкі здароўя даў! А вы йшчэ пыталіся, ці ведаю я дарогу!

Відзіце паночку. высокі комін? Гэта яго фабрыка!

Но — о, буланы, крыкнуў ён, атпачнуў. Цяпер прыбаўляй ходу. і нам пан за тое прыбавіць!

І рамізнік пагнаў каня…

А. Нович.


  1. Чуіш?
  2. Вялікі пан.
  3. Разумная голова.

419 Čyžyk Biełaruski. Haljaša Leŭčyka 30
»
420* Шляхам жыцьцяЯ. Купалы 25
»

V. Biełaruskije teatralnyje twory:

51* Модны шляхцюк, бытавая камэдыя ў 1 дзеі К. Каганца 25
»
52* У зімовы вечэр. Абраз Э. Ожэшко 35
»
53* Хам 70
»
54* Сватаньне, жарцік. Чэхова 25
»
55* Мядзьведзь»» 30
»
56* Міхалка. Камэдыя у 1 дзеі 35
»
57* Па рэвізіі. Абраз у 1 дзеі Кропівніцкаго 35
»
58* Пашыліся у дурні. Абраз у 3 дзеях Кропівніцкаго у 3 дзеях 60
»
59* Як яны жаніліся. А. Валодськаго 30
»
510* «Паўлінка», камэдыя у 2-х дзеях — Янкі Купалы 75
»

VI. Biełaruskije muzykalnyje twory:

61 bis Biełaruski piesiennik z notami 15
»
62 Biełaruskije pieśni z notami, I čaść. Sabraŭ A. Hryniewič 30
»
63 Biełaruskije pieśni z notami, II čaść. Sabraŭ A. Hryniewič i A. Ziaziula 25
»
Biełaruskije pieśni razłożenyje na 4 hałasy; adna pieśnia u 4-ch hałasoch 10 kap., kożny hołas 3 kap.
64 Чамуж мне ня пець. 65. Ой ляцелі гусі. 66. Дый кудыж ты.
67 Ой пайду я лугам. 68. Ды ўжо сонейка.
69 bis A chto tam idzie? J. Kupały, muz. Rogoŭskaho 10
»

Усе беларускіе выданьня прадаюцца:

у Вільні: у канторы газэты «Наша Ніва». У кнігарнях: «Культура». В. Макоўскаго. М. Пясэцкай-Шляпэліс. І. Завадзкаго.

у Мінску: у кнігарнях: В. Макоўскаго. Фрэнкеля.

у Гродні: у кнігарні Шантыроўны, на Саборнай вул.

у Вітэбску: у кнігарні Коловрат-Чэрвінскай, на Замковай вул.

у Коўні: у конторы газэты «С. З. Телеграфъ».

у Гомлі: у кнігарні І. Г. Сыркіна.

у Слонімі: у кнігарні Грабоўскай.

у Варшаві: у кнігарнях: Г. Цэнтнэршвэра. М. Арцта, Карабаснікова. Сыркіна.

у Пецярбурзе: у кнігарні Польскай на Владзімірскім просп. «Украінскій Базаръ» В. О., 3 л., № 24

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.