Азра (Гейнэ/Багдановіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Азра
Верш
Аўтар: Генрых Гейнэ
1851 / 1909
Пераклад: Максім Багдановіч
Крыніца: Багдановіч М. Поўны збор твораў у 3 тамах. Т. 1. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. Ст. 374
Гл. таксама http://aniolski.at.tut.by/peraklad_bel1.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Кожны вечар ля крыніцы,
Дзе вада дзюрчыць, плюскоча,
Упярод і ўзад хадзіла
Доч прыгожая султана.
Кожны вечар ля крыніцы,
Дзе вада дзюрчыць, плюскоча,
Малады стаяў нявольнік
І марнеў штодня ўсё болей.
Раз яна ў яго паціху,
Затрымаўшыся, спытала:
«Як завуць цябе, дзе край твой
Ды з якога ты народу?»
Адказаў нявольнік: «Клічуць
Магаметам з Іемена,
А народ мой — тыя Азры,
Што канаюць ад кахання».

(1851 / 1909)