Леў Сапега аб перакладзе Статуту В. Кн. Літоўскага на польскую мову
Леў Сапега аб перакладзе Статуту В. Кн. Літоўскага на польскую мову Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1923 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 2, ліпень 1923 г., б. 48 |
Аб залатой бабе → |
Леў Сапега аб перакладзе Статуту В. Кн. Літоўскага на польскую мову. Калі, пасьля надрукаваньня Статуту В. Кн. Літоўскага (1588 г.), было паднята пытаньне аб перакладзе яго на польскую мову, то канцлер В. Кн. Літоўскага, Леў Сапега, высказываўся проціў таго, аргумэнтуючы, што польская мова ня мае ні належна разьвітых форм, ні тэрміналёгіі. Па доўгіх дыскусыях і няўдатных спробах стварыць юрыдычную польскую тэрміналёгію, пастаноўлена было ўзяць жыўцом ў польскі пераклад усю тэрміналёгію з беларускай мовы. Выдаючы гэты макаронічны польскі пераклад Статуту друкам, Леў Сапега лічыў яго незразумелым для палякаў і ня верыў што ім наагул можна будзе карыстацца і, дзеля гэтага, пісаў у прадмове да польскага выданьня: „Калі пераклад гэты, каму небудзь не падабаецца, то астанецца яму шукаць ратунку у старой русчызне“ (Гл. Вѣстник Европы 1811 г. № 22). Словам рэкамандаваў. для пэўнасьці мець пад рукой арыгінал друкаваны па беларуску.
І. Л.