Перайсці да зместу

Vita (1926)/Мэлёдыі/Надраньне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З-за лесу, лесу Надраньне
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Пад хмелем вясновага піва
Іншыя публікацыі гэтага твора: Надраньне (Пушча).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАДРАНЬНЕ

Лес яловы
галаву палошча ў сіні,
а кусты над рэзкай быстрай
ловяць
хваляў срэбных пырскі.

О, як слаўна!
Як прыгожа!
Месяц зьнік
за зелень збожжа.

І ўжо луг шырокі —
ненарокам —
хвост кудзеліць сівы.
Сонца-ж змрокі
б‘е на раны
і зьмятае колер сіні
памялом пунсовай рані.