Перайсці да зместу

Vita (1926)/Мэлёдыі/Пад хмелем вясновага піва

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Надраньне Пад хмелем вясновага піва
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Над Прыпяцьцю
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пад хмелем вясновага піва…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАД ХМЕЛЕМ ВЯСНОВАГА ПІВА

Пад хмелем вясновага піва —
лявоніху струняць цымбалы,
а ў палёх разьвязанае плыні,
аўсяніцу поўдзень губляе,

Эх, вецер — лахудра жытнёвы,
чаго прысьмірнеў на пасту?
Мо‘ хочаш, каб поўдзень кляновы
за цябе размахнуўся ў кусту?

Дарэмна, дарэмна, мой дружа,
ня віхурыш бяскрылае сіні.
Ой, нашто нам пахучая ружа,
калі сэрца крынічнае стыне?!