Перайсці да зместу

Vita (1926)/Мэлёдыі/З-за лесу, лесу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Зоры мітусяцца, сьвецяць З-за лесу, лесу
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Надраньне
Іншыя публікацыі гэтага твора: З-за лесу, лесу…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З-ЗА ЛЕСУ, ЛЕСУ…

З-за лесу,
лесу чмарага,
над соннай
хмараю
дзень раніцай іржэ.

На ніве ў ядраным аўсе
сонца
промені галодныя пасе.

Цыбаты вецер за сялом
задыхаўся ў палёх.
Мы чырвань даляў
песьняй засяём.
Сьмяецца нам
расой апырсканы быльнёг, —
мы жнём усход нязнаных слоў…

Гэй, далей —
к новым далям,
песьня жытніх каласоў!