Il faut, voyez-vous, nous pardonner les choses
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Il faut, voyez-vous, nous pardonner les choses
Аўтар: Поль Вэрлен
Пераклад: Максім Багдановіч
* * *
Трэ нам, бачыш, усё між сабой дараваць,—
Так хоць шчасце нарэшце спаткае абох,
А і прыдзецца гора ў жыцці нам зазнаць,
Дык прынамсі... ці ж не?.. будзем плакаць удвох.
Мы — дзве розных душы; о, калі мы маглі
Сны бажанняў з дзіцячаю радасцю зліць,
Што йдземо ад мужчын і кабет удалі,
Пра ізгнанне патрапіўшы ў шчасці забыць.
Звернемось жа ў дзяцей, у дзяўчатак малых,—
Ні любві, ні здзўлення не маюць яны;
Ў лес, збляднеўшы, ідуць ад паглядаў людскіх
І не ведаюць нават, што ўжо прашчаны.
<1912>