Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/211

З пляцоўкі Вікікрыніцы
210. ⁂ Рыцар Няшчасьце, што скрозь езьдзіць пад маскай маўчком 211. ⁂ Трэ‘ нам, бачыш, усё між сабой дараваць
Верш
Аўтар: Поль Верлен
1927 год
Арыгінальная назва: Il faut, voyez-vous, nous pardonner les choses (1874)
Пераклад: Максім Багдановіч
212. ⁂ Ціхі і сіні блішча над хатай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Il faut, voyez-vous, nous pardonner les choses.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




211.

∗     ∗

Трэ’ нам, бачыш, усё між сабой дараваць, —
Так хоць шчасьце нарэшце спаткае абох,
А і прыдзецца гора ў жыцьці нам зазнаць,
Дык прынамсі… ці-ж не?… будзем плакаць удвох.

Мы — дзьве родных душы; о, калі-б мы маглі
Сны бажаньняў з дзіцячаю радасьцю зьліць,
Што йдземо ад мужчын і кабет у далі,
Аб выгнаньні патрапіўшы ў шчасьці забыць!

Зьвернямось-жа ў дзяцей, у дзяўчатак малых, —
Ні любві, ні зьдзіўленьня ня маюць яны;
Ў лес, збляднеўшы, ідуць ад паглядаў людзкіх
І ня ведаюць нават, што ўжо прашчаны.

Увагі

[правіць]

211. Трэ‘ нам, бачыш… Перадрук з газэты „Наша Будучына“ 1923 г. № 1. Пераклад вершу P. Verlaine „Il faut, voyez vous, nous pardonner les choses“ з разьдзелу „Romances sans paroles“.
Апошняя строфа, ня зусім ясная ў перакладзе, у Вэрлена чытаецца так:
Soyons deux enfants, soyons deux jeunes filles
Eprises de rien et de tout étonnées,
Qui s’en vont pâlir sous les chastes charmilles
Sans même savoir qu‘ elles sont pardonnées.