Перайсці да зместу

Я зваў яе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Малітва мая Я зваў яе
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
1922 год
Крыніца: Часопіс «Раніца», № 1 (9), 1 студня 1922 г., б. 2
Яна заве

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я звау яе.
(Маленькі абразок).

Я зваў яе да неба, я зваў яе да зор, але яна ня прышла… Яна ня верыла мне, яна ня верыла людзям…

За гэта я быў злы на яе, за гэта я гатоў быў пыткам аддаць яе цела і душу яе паслаць у вечны агонь…

А цяпер?…

Цяпер я сам ня веру больш людзям, ня веру ні небу „ні аду ні зорнам“. Ні кому ня веру!..

Дык сьмейцеся, цялер нада мной… бо я больш нікому ня веру…

А калісь, калісь я так верыў людзям, на кожнага глядзеў, як на брата, кожнаму давераў сваю душу, свае думкі. А цяпер?

Цяпер я ня веру і ні кому не скажу сваёй думкі, на кожнага гляжу як на ворага, навет шчырым славам я паверыць ня магу…

Бо атручана людзьмі мая душа, імі разбіта мае сэрдца на кавалкі.

Цяпер я рад, што яна на мае запрашаньне ня прышла гатоў за тое ей ногі цалаваць!

Бо шмат бы я з рабіў, калі б яна прышла з чыстай душой да мяне?…

Што-б я рабіў, каб павёў яе ў паказаны людзьмі рай, гдзе-б чорнай атрутай атруцілі нашы душы абадвым адразу?…

Як бы ёй тады я ўзглянуў ў:вочы?..

Што атказаў бы на яе пытаньне?

Быў-бы здрайцам тады я для яе!…

А цяпер, цяпер я вольны…

І калі яе спаткаю где, на шляху жыцьцёвым, дык сьмела гляну ёй ў вочы і пазаву яе зноў да сабе

Але зоў мой будзе, не да неба не да зор…

Яе гукну я… На вальку з злом, на вальку з начной няпраўдай!

І веру, што на гэты зоў прыдзе яна!

Дзяргач.