Перайсці да зместу

Малітва мая

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Апошні час Малітва мая
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
1921 год
Крыніца: Часопіс «Раніца», № 8, 31 сьнежня 1921 г., б. 2
Я зваў яе

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Малітва мая.
(абразок)

Божа зьлітуйся, ці Ты ня бачыш, што чорт пануе над намі. Глянь што робіць ён: брат паўстае на брата, айцец на сына, сын на айца. Матак сваіх прадаюць сыны, айцы дочак.

Няўжо Ты ня бачыш? Ты, Вялікі!

Прыдзі да нас хутчэй і сілай сваей ад нас нячыстага прагані.

Зрабі нашыя душы такімі, якімі былі яны пры табе, там у раі!..

Малюся Табе, Божачка мілы, хутчэй да нас Ты прыдзі!

„Здраднік ты хтось гаворыць мне і сьмех дзікі Я чую…

Хто ты, кінуўшы мне гэтае слова?

Адкуль ты прыйшоў да нас?

Чаго табе трэба?

Я ведаю добра ў душу тваю ўвайшоў той, хто цяпер пад намі пануе, той хто цешыдца сваркай нашай…

І ты, ты, брат мой бедны, ня меў сілы яго ад сябе адагнаць! Ты пайшоў за ім і робіш яго справу, ты, гатоў нож у сэрца брата твайго ўсадзіць…

Божачка мілы! яму ты гэта даруй! пашлі яму лепшую долю…

Хай кажа, што хоча…

Ты-ж ведаеш усё!

Ведаеш сэрца і душу маю.

Ведаеш што кроў сваю я праліваў за лепшую долю людзей роднай старонкі…

Хацеў, каб сьціхлі сьлёзы спынілася ліцца кроў…

Каб енку ня чулася на роднай краіне, каб шчасьце ў ёй запанавала.

Даруй ім Божухна правы, цябе я малю!

Хай кажуць, што хочуць! і сьмерць я гатоў прыняць ад іх рукі, бо яны паны волі сваей… імі кіруе…

Ты ведаеш хто…

Божачка мілы, ім ты тэта даруй!

Пашлі ім лепшую долю…

Калі Бацькаўшчыну сваю я кахаю ўсім сэрцам і душой дык за гэта, ад іх я чую: Здраднік ты! Даруй ім, Ты Божачка—гэта даруй!

Дзяргач.