Яна заве

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я зваў яе Яна заве
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
1922 год
Крыніца: Часопіс «Раніца», № 2 (10), 3 студня 1922 г., б. 2
Сярод пушчы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Яна заве.
(Маленькі абразок).

У маім пакоі цёмна ў ім я толькі адзін… а калісь, вось гэткімі самымі цёмнымі ночкамі, калі за вакном выў вецер, і кроплі даждя грукацелі ў шыбу, я быў не адзін за мной была яна, а цяпер.

Цяпер я быў адзін.

Та сама за вакном завывае вецер, бьюцца ў шыбу кроплі дажджу, а чымсь шапацяць пачарнеўшыя лісьця на тапалі, што расьце проць маяго вакна…

Калісь гэты самы, топаль бачыў мяне з ей бачыў наша шчасьце, і лісьця яго шапталі нам цудоўную казку, месяц сьвяціў ў наш пакойчык, гдзе мы сядзелі з ей…

Зоркі заглядалі да нас, і бытцам сьмяяліся так весяла, радасна нашаму шчасьцю…, а цяпер…

Цяпер няма месяца на небі, зоркі скавалі цёмныя хмары і лісьцьця на топалі шапочуць… аб чым?…

Жудасна робіцца мне…

Сэрцам я чую, што, аб сьмерці яны гавораць, да сьмерці завуць і кроплі дажджу гэтыя сьлёзы.

Чые?…

Вецяр сярдзіта завыў.

Пытаеш, чые, гэта сьлёзы яе! Яе, той, якую ты кахаеш Чую я ў гэтым завываньні ветра: Яна там, далёка ад цябе „але сэрцэ яе разам з табой і думка яе тутака.

Я закрываю вочы…

Божа, як жудасна мне! Ось чую голас…

Гэта яна! Яна заве мяне…

Заве тудды, гдзе ў муках, у чорным сырым склепі турмы…

Не больш не магу я тутака быць!

Трэба уцякаць, мігая як маланка думка… Але куды?…

Дзяргач.