Варта (1918)/Юморэскі/Я дачуўся, муж памер?..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Патаемное ⁂ (Я дачуўся, муж памер?..)
Верш
Аўтар: Альберт Паўловіч
Кастрычнік 1918 году
⁂ (Ні раз людзкія чуў я зданьня…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗          ∗

Я дачуўся, муж памер?
— «Так памер, мой пане».
— А чаму-ж бы ні пазваць
Дохтара зараня?
— „Не, паночку; нам на што,
„Мы ні вымагаем:
„І бэз дохтара ўсе тут
„Неяк паміраем“.