Перайсці да зместу

Варта (1918)/Патаемное

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Многа зорак Патаемное
Апавяданьне
Аўтар: Максім Гарэцкі
Кастрычнік 1918 году
Броніслаў Эпімах-Шыпілло

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Патаемное.

Апаведаньне М. Гарэцкаго.


— Гу-гу-гу, — загудзела глухая пушча, заракатала, заківала макушкамі.

— Ку-га! Ку-га! — закугакало нешто страшное. Ці русалка там гуталася на гібкай і гнуткай галіне і пела, сумувала аб нечым мінуўшым, сэрдэчным. Ці мо‘ сава гукала да сябе дуракаватаго зайку.

— Жгу-жу-жу… гаманілі лісьцікі на бярозах і з балючай цікавасьцю і з вялікай жальлю і страхам слухалі спрадвечную гутарку лісточкаў асіны, што бэз надзеі і спуджэно, як у трасцы, трэпыхаліся і ціхо казалі пра страшнаго Юду. Заікаюцца яны, трасуцца на родных сучочках, ня ведаючы спакою ад праклятае думкі спрадвечнае: „Хры… Хры… Хры… — калоцюцца яны, — Хрыста пра… пра — даў“…

— І і на асі-іні задаві-і-іўся, — засвістаў вецер і спудзіў дробные лісточкі нішчаснай асіны.

— Го-го-го-эй!… — зазлуваў вецер, што ні пускаюць яго дружныя дрэвы у сваю сямью. Кінуўся ён як шалёны, на старога дзеда лесавога, на магутны, карэнасты дуб. Думаў знецяйку бэхнуць яго на бязконцае, бяздоннае балото, што цягнулося ў непраходны лес, німа ведама куды.

— Ня руш! — толькі і прамовіў магутны дуб. Кінуўся на адзін момэнт да багны і ўзноў выпрастаўся. Абправіў сваё каравае суччо. І зноў загадаўся аб старадаўных лепшых часох, калі пад ім маліліся людзі і баранілі яго, акветчалі яго славай і хвалай і ні падпускалі чужынцоў, і шукалі пад ім адказу на свае загадкі, і клятвы пад ім давалі.

— Мінулася, прайшло… Yі гарыць свяшчэнны агонь нада мною… Німа сівых старых дзядоў. Адзін астаўся, адзін, адзін, — агарнула туча векавы дуб, што быў старэйшы за усіх у ва усім лесе.

∗     ∗

Шпарко бегаіш ты, шэры воўк! Дуж ты на ногі, ходак на бягню, цягуч у дарозі. Але дарма… Бо не аббегаць табе, скараход-кывадзёр, за ўвесь ваўчыны век твой, усіх абшараў старонкі нашае, ні пратаптаць сцежачэк па усіх лясох нашых драмучых. Не! Блудзіш і ты ў машкох-купійках нашых!

І ты, буўцян магутнакрылы, бусел чорнагуз! бачыў ты піраміды фараонаў эгіпецкіх, у шкляно бліскучай, люстэрнай вадзе Ніла гістарычнаго, глядзеўся ты, прыгажун. Праз нашаго прадзеда, Дуная многаводнаго, ляцеў ты, доўганогі, і многа старонак з рознымі людзьмі ні нашскай веры, і гаворкі, і аблічча відзеў ты. Алі, дарма! Бо ніколі ні выхадзіць ні табе, ні буўценятам тваім балот нашай зямелькі. Ніколі не накрасавацца табе бязконцай і ніабгляднай удоўжкі і ушыркі пекнай устужкай палёў нашых разнакалёрных, нашых лясоў зялёно-сініх, нашых рэчак ціхаводных, што вербалозам ды краскамі, як каралямі прыпаднымі, абпраўлены.

Бліскаіш ты, маланка — бліскаўка, скрозь усё небо Божае бліскаіш, аж с края у край. Зверху у ніз разсекаіш ты, ні угледзіць калі, аграмаднае баздоньня нябеснае. А дарма… Бо ніколі ні асвяціць табе адразу старонкі нашае патаемнае.

∗     ∗

Аж стогніць сяло; аж ваўкі у лясу выюць, пудзюцца — дзівюцца; ажно птушкі на нач цёмную супакоіцца ня можуць — так гукаюць вясельле у дварэ старога Янкі.

Едынаго — прыгожаго, сына, любаго, Васіля свайго жэніць стары Янка. І ні шкадуюць на вясельлі крэпкай старасвецкай гарэлкі; ні жалеюць аўса таўковаго коням паезджан, што бяз ліку з усяе Амсціслаўшчыны, Галыншчыны і Гаршчыны зьехаліся к паважнейшаму сярод радні, заможнаму, ганароваму Янцы Славновічу.

Ходзіць ён, белавусы, У кужэльнай кашулі, пэрсідзкім паясом падперазаны; ходзіць — ні хаваіцца сярод шумных госьцікаў; спахваля, по-старыннаму, ён робіць усё, частуіць радню, суседзяў, сябраў, знаемых сваіх і усіх, хто прыехаў, прыйшоў, хто патрапіў толькі на вясельле тое.

Паходзіць, паходзіць і нінарокам зірнець на кут, дзе сядзіць князь малады, Васілька яго даражэнькі с княгінею сваею чорнавокаю; прыгожай Ганначкай. Ах, пара! Мусі, радуецца сэрцо у старога Янкі, што дажыў такога часу. Мусі, ласкочыць яго пад ложэчкай млосно — лёгкае абурэньне радасьці. Мусі, шчырую падзяку пяе Богу душа Янкіна.

А пойдуць скокі за скокамі. Пяюць свашкі песні свадзёбныя, шчырыя, як сама старына. Водзюць танок маладыя разьлічны. Паддае музыка жалю, і адвагі, і бодрасці, і сумнасці рвецца сэрцо чагось. Думы лецяць дзіўныя.

Скачуць — гуляюць на, вясельлі… Адусюль зыйшліся, зьехалісь людзюхны нашыя.

∗     ∗

Гуляюць хлопцы і дзеўкі, дзяды і бабы, а не рано, ужо цямнеіць на дварэ, змрочыць на небі, — цёмная ноч на зямельку йдзець.

Завылі сабакі жаласне за сялібамі. Гаркнуць нівесь у які бок, німа ведама на каго, ды шмоўк! — у пуню з гаркатаннем хаваюцца ці бягуць куды, гдзе больш людзей.

Кудкудакаюць курухны на куросадні, мусіць чуюць што для сябе ды нядобрае!

А сонейко нізенько — нізенько. Пагода была ладная, самая ладная, а пачынаіць нешта псавацца бардзінько. От зайдзе — закоціцца краснае сонейко за цёмны лес, за буйны бор і за ціхі гай. Закоціцца ў хмарках — болачках, і будзе на раньня буйны дождж. Ды калі-то шчэ тэй дзень заўтрашні, дзень сьвяты, а цяпер-то во суніцца ночка страшная, ночка таёмная. Зацьвітуць краскі дзіўныя, папараць заблішчыць, пабягуць агні, заклятыя грошы з зямлі выходзіць пачануць, тэй свет занеспакоіцца.

— Ходзіць нешто невідзімае па зямле за гумнамі, за людзкімі лазьнямі, — кажыць старая бабуля. — Пахаваюцца лісічкі у пяшчуры свае, ваўкі ў ямы свае ваўчыныя, мядзьведзі — ў логавы, а людзюхны ў хаты асьвячоныя.

— Ні кажы ты, бабка, ні кажы ты, любка: страшно мне, — гаворыць маладуха Вуллянька: — і трэба ж нам, трэба дамоў ехаці у такую ночачку страшную. Дзеткі дробныя нас — бацькі, маткі — праждаліся; а ці напіліся яны там, ці наеліся? Ці нарвалі стракіркі джгучае, стрыкастае у вароты на ноч, папаіць? Ці нарылі дзядоўніку ды асінніку, ці паілі скацінку? Казала я ім ды паказывала… Што ж яны — ішчэ піскляткі ніразумныя! І грамніцу-свечачку у крынцы у ражок паклала, — ці знайшлі-то яны, ці Богу памаліліся, забарані іх, Прачыстая. Мало даюць малачка кароўкі мае бурыя. Ці мальско і лі нашаго боку ёсьць усякіх людзей. Есьць з вачамі чырвонымі, чараўніцкімі…

Так жаліцца, сумне маладуха Дось ужо і песьні пець старасьвецкія. Ні да гулькі тут, ні да вясельля ёй.

Брэшуць, выюць сабакі. А каровы с поля йдуць — вядзець перад чорная. Ды й ня ўсе, мусі, каровачкі дамоў ідуць: пазасталіся у лясох на такую ноч. Закацілося чырвонае сонцо. — Дж, дж, — жук загудзеў. На захадзі хмара чорная, нізвычайная павісла, вісіць, падыймаецца.

— Тру-тру — гу-у… — гудзіць па лясох, па махох, па багнах нівыходжаных труба берэсцяная. Клічэ, гукаіць жывёлін з лесу, — толькі жудзі паддае.

І адразу пачулі ўсе, што па дарозе йдуць, па шляху, с — пад гайка, за сялібамі, ідуць і песьню пяюць нібы старцы якія, нібы гулякі заядлыя, безгаловыя. Не, стой! чу? што?… ліра чутна старэцкая і песьня смутная казацкая. Не ні песьня то казацкая: псальма старэцкая:

А род засмучоны;
Ад Хрыста ён адлучоны…

Усякія бываюць старцы… Можа то й ні старцы, а старцамі ідуць

Ходзіць нешто за гумнамі…

∗     ∗

А па ўсей Амсціслаўшчыні, Гаршчыні, аж у канец Галыншчыны цягніцца цёмны лес.

Bмшары ніпралазныя, бярлогі звярыныя, званы падзёмныя, сьпевы сьвятыя пад зямлёю у скляпох старадаўнішніх, княжэцкіх, пахаваных там ад вока людзкога на векі-вечныя.

— «Го го-го» — гудзіць у ноч глуха-немо цёмны лес. Скрыпаюць дрэвы хворыя, бахаюць вобземь з гукамі жудкімі. Стогнуць старыя дзяды лесавыя. Рыскаюць спуджэныя зьвяры, ды ад новаго чалавека ды шчэ больш смуцяць глухі, смутны лес. Пачаў адбівацца ад лесу новы чалавек. Ні прыходзіць ужо пад дубы тысяцачагадовыя, многабачыўшыя, пытацца аб долі — нядоле старонкі роднае.

Стогне лес…

Зарастаіць багно. Дарма, што пільна так беражэць яго лёс да часу астатняго. Адылі шчэ цурчаць лясовыя цурочкі, цуркі і цэлыя ручаі халодныя з Лоз Савіных, Машкоў Салаўіных, Залужжа, Чартаўшчыны, Гайка і Бора Шчыраго.

Прыгожэ там у вясну, калі дрэвы у ва ўсё зялёнае убіраюцца, ў апраткі дзіўныя паадзеваюцца калі аборкі у лядзі красачкамі мілымі, пахучымі і кволымі усцілаюцца. Калі лозы срэбнымі пушыстымі пупышачкамі сівымі манюць да сябе дзікіх пшчалак з усіх бакоў. Калі паветрэ цёплае, лёгкае.

— Я-куб! Я-куб! — сумуіць голасна зязюлечка. Ды ні просто зязюлька то шэрая: у даўныя часы тое здзеілося, што матка ў зязюлю абярнулася і с тых пор чэкаець да сябе сына Якуба… што украў яго Паганы Цмок, страшны змей, і занёс у няволю, у царство сваё падземнае, падводнае.

— Я тут! Я тут! — чуецца ёй знеткуль здалеку; другая зязюлька, можа сын родны. І шчэ званчей — гучней нясецца па ўсяму лесу кукуваньне безнадзейнае. Хораша тады у цёмным лесе

А страшна там у восень цёмную, калі лес стогнець, а ваўкі выюць і скігочыць німа ведама хто. Быццым душаць каго быццым ведзьмакі хаўтуры спраўляюць па ком. Жуда вялікая паднімаецца, валасы на галаве дубцом становяцца.

На Купальле-ж там, над возерам, пад бярозамі стромкімі, з высокімі макухамі ды галінамі доўгімі, гібкімі пачынаюць гутацца русалкі, белацелыя с косамі чорнымі, вачмі маркотно-шалёнымі.

— Гу-у-та! Гу-та-шы! Гутарэ-элі! — крычаць яны і чукаюць хлопца прыгожаго, мужчыну слабавольнаго.

— Мэ, мэ, мэ, — равець там каланіца нячыстая, нібы ўсамдзеліжны баран-птушка.

— Сюды, сю-ды! — савою хтосьці вабіць.

∗     ∗

Паціхеньку бяжыць конік вараненькі, вязець куфар з жаною — маладухою, Вуллянкаю тужліваю, з вясельля таго.

Палягеньку у цямноці ляпаюць калёсы на карчох, што распаўзліся вушамі па дарозі ад дрэў. Прахалодай начавою прыёмно абвеваіць голавы посля хмелю — віна. У мужа у вушох дрыкчыць ішчэ музыка вясёлыя галасы гемонюць там. Пашана, і розум, і хмель бродзіць у галаве й маладая матка аб дзетках думала, сціхамірылася пасьля клуму таго, заснула паціхеньку ці дрэмаць пачала… Цьвітуць краскі у лузі, паволі калышуцца. Стракочуць стрыкацікі. Лі арэхавых кустоў суніцамі і грыбамі тхне.

Вясёла наўкола.

І разам сумно. Хата. Штось ніладнае робіцца там. Стары паміраець. Квохчыць старая, слёзы, як боб, коцюцца. Паміраець дзед і трапіло кананьне пад самае Купальле ці ішчэ якую ночку страшную. Ні дарма тое; ой, ні дарма.

Ці ні ў гэтай хаці вясельле было? Ці ні тут, гэтта, танок вадзілі?

Стогнець цёмны лес. Паціхеньку пляцецца па дарозі карчавой конік вараненькі. Ахалодай лесовой абдувае.

Сумно у хаці.

Яначка, даражэнькі мой, — нізвычайнай ласкай адбіваюцца словы старой. Моліць. просіць яна свайго старога, ніўгаворліваго — прывязём папа… Спаведайся ты.

Як стары корч, чорны і страшны, качаецца стары на падлозе.

— К ліхой гадзіне с папом сваім!

Сумны, як хмара, ходзіць па хаці сын малады; сын бацькі-чараўніка. Завёў ён дзетак у другую хату і жонку кінуў там. І прыставіў бараніць іх старого батрака Езку. А самого аж трасца трасе. Што-то будзець? Жывуць яны у лясу аднадворцамі.

— Гаў-у-у, — с трывогаю выець сабака у пуньцы сваёй. Выбяжыць і зямлю капаць пачынаець. Напужаў маладуху з дзеткамі. Пад самым вакном завыў.

Сонцэ сядзець — бацька сканае.

— Вэк! Здохні ты, — ні маючы злабы да Разбоя, крыкнуў сын. А той вые, аж кроў у жылах стыгніць.

Ляжыць стары на лаўцы, ад сьвятых абразоў водаль верніцца. Счарнеў, як смуж. І зубамі скрыгочыць ад мук прадсмертных. Людзкія слёзы адрыгаюцца:

Падойдзе часіна, і зьявюцца нячысьцікі са сваімі відэльцамі па душу.

Раюцца — радзюцца матка с сынам каго паслаць па свяшчэніка? І куды паслаць?

— Гэй, вы… хадзіце, — чукаіць смяротнік такім голасом, нібы пілу хто напільнікам зубчыць; — прышліце мне нявехну, і дзеткі ніхай прыдуць сюды, унучкі мае.

Спахмурнеў Васіль. Заблішчэў вачмі спадылба. Ніпрыхільно на бацьку зірнуў.

— Папа трэба прывезць табе, калі смерць чуеш сваю.

— А, дык так! — скрыгнуў чараўнік-смяротнік і на сына вочы павёў, зубы гнілыя — чорныя ашчэрыў; — нясіце вон абразы, ато ні памру я…

— Што то, што то выдумаў ты, стары? — залепетала старая: — гдзе душа твая апынецца і пачала паклоны біць.

Як шалёны, як адурэўшы, як ніўспадзеўкі падпечэн ускочыў з лаўкі чараўнік, гарбаты, кульчавы, валасы як памяло:

Кінуўся, скочыў ён да абразоў і схапіў сярэдні абраз Госпада Саваофа. У мамэнт ірвануў і размахнуўся, падняў над галавою высоко…

Зьбялеў сын, як папера. Анямела, сунулася на зямлю старая, самлела.

Сіняе полымя сягануло з воч чараўніка. Завыў бешэны Разбой на дварэ. — Гру-ру-ру… — загрухацело у вушох, быццым каменьня пасыпалася з гары.

Прачнулася маладуха, так трахнуло калёсы на карчу.

З лесу выежджалі. Халадком прыемно абвевалі. І ні магла прыпомніць маладуха, што ёй снілося, чаго млеіць ішчэ душа яе? Парваліся тыя ніткі патаёмныя, што была родным Цёмным зьвязана, са спрадвечнымі заснованы; парваліся ці схаваліся.

— І я быў задрэмаў, — муж казаў. І сніліся тыя старцы усё, што на вясельле заходзілі (к шчасьцю — прымечаюць). Прыдаецца ж ліхо. Нібы-то ліра йграла, аж то коло скрычало: сухаватыя грыбы на падмазку учора папаліся.

— Млела душа. Ранне. Сьвятлеіць. У галаве хмель сціхаў Цёмны Лес — нямы асілак сцяною зубчатаю адзадзі стаіць.

М. Горэцкі.
м. Смаленск.