Як усьцерагчыся ад сыфілісу (1925)/Ад бацькоў, хворых на сыфіліс, родзяцца сыфілістычныя дзеці

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Як усьцерагчыся ад сыфілісу Ад бацькоў, хворых на сыфіліс, родзяцца сыфілістычныя дзеці
Артыкул
Аўтар: Іван Цвікевіч
1925 год
Ці магчыма вылечыцца ад сыфілісу

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




7. Ад бацькоў, хворых на сыфіліс, родзяцца сыфілітычныя дзеці.

У большасьці выпадкаў бывае так. Муж, хворы на сыфіліс, заражае жонку, а яна ў часе цяжарнасьці праз кроў перадае сыфіліс дзіцяці. Часта здараецца, што жонка, хворая на сыфіліс, скідвае мёртвае дзіцянё ў першыя месяцы цяжарнасьці. Калі-ж удаецца данасіць дзіцë да канца цяжарнасьці, то дзіцё зьяўляецца на сьвет усё пакрытае сыфілітычнымі балячкамі. Гэткія дзеці паміраюць у страшэнных цярпеньнях або зараз-жа пасьля нараджэньня, або цераз некалькі дзён.

Калі ў новароджанага дзіцяці балячак няма, дык яно жыве да году і болей. Ня гледзячы на добрае кармленьне і догляд, дзіцё слабое, худое, худое, скура ў яго зьбіраецца ў зморшчкі, як у старых (мал. № 9).

Мал. № 9. Дзіцё ад хворых на сыфіліс бацькоў.


Мал. № 9. Дзіцё ад хворых на сыфіліс бацькоў.

Сыфілітычныя дзеці ― блядыя, голас у іх слабы і ціхі. Яны вельмі хваравітыя і часта паміраюць ад якой-небудзь дзіцячай хваробы, а калі жывуць даўжэй, дык позна пачынаюць гаварыць і, маючы год 20, яны па розуму падобны да дзесяцігадовых дзяцей.

Бываюць і гэткія здарэньні. Ад хворых на сыфіліс бацькоў нараджаюцца на выгляд зусім здаровыя дзеці. Яны добра гадуюцца, дажываюць здаровымі год да пятнаццаці, але пасьля ў іх аб‘яўляюцца балячкі па скуры, зьяўляецца кастаедніца, пачынаюць пухнуць суставы, і дзіцë робіцца калекай на ўсё жыцьцё.