Перайсці да зместу

Шыпшына (1927)/I/Я не кажу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
І калі прыпаду Я не кажу
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Зіма
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я не кажу.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я НЕ КАЖУ

Я не кажу, што вечна малады,
і не кажу, што бровы паліняюць:
цьвітуць сады, адцьвітаюць сады,
вось гэта ведаю, вось гэта знаю.

Затым у сэрцы нейкая упартасьць,
а думы шэпчуць песьнямі зарок:
мы самі пабудуем наша Заўтра
на крыжаваньні ўсіх дарог.

Аддам усё на гэта будаваньне,
а трэ‘, — дык пралію і кроў:
каб увайсьці у будучыну — зацьвітаньне,
трэ‘ сэрца ахвяраваць, — ня крок.

Дык не кажу, што вечна малады я,
і не кажу — павісьне галава:
Няхай галёкаюць ня наскія — другія,
а мы упарта будзем будаваць!

Зіма 1926 г.
Менск