Шмат няпуганае дзічы
Моўчкі ткуцца ля крыніц…
Цішыня на паграніччы,
Баявы спакой граніц.
Грышка хмуры сеў на ўзлессі,
Галаву сваю павесіў
Ад тугі, журбы і дум.
Птушак многа ў звонкім лесе,
Хоць адной-бы дружнай песняй
Разагналі ў Грышкі сум!
Грышка думаў, доўга думаў,
Ён баяўся кпін і глуму:
Хто не ўчуе пра пабег,
Узнімаць пачне на смех.
А найбольшай сілы гора
Адчуваць пракляты сорам!
2
Сонца галай адступала
За лясы, за горы, скалы.
Налівацца стаў закат,
Як вішнёвым сокам сад.
Грышка ўстаў. Хоць і стамлёны,
Ён падаўся ў бок кардона.
Уявіў сабе, што ён
Сцерагчы ідзе кардон.
Што за поле, што за шлях там,
Дзе яшчэ пануе шляхта? Вглядае падазрона:
— Мо‘ крадуцца дзе шпіёны?..
Арку ўбачыў недалёка,
Падышоў, прыжмурыў вока
І чытае і дзівіцца:
Комунізм — змяце граніцы
А то і праўда, слуg і дрот
Працавіты наш народ
Падзяляе, што за дзіва,
На нявольных і шчаслівых…
3
Ідучы назад, ля ціра
Ён спаткаўся з камандзірам.
Селі ўдвух яны на ўзгорку,
Завязалася гаворка.
Грышка разам з камандзірам
Гаварылі доўга, шчыра:
— Ты малы, а ведаць мусіш,
Што ў Заходняй Беларусі
Беларускія жандары
З польскім разам гаспадараць.
Што не так, як трэба пану,
Значыць — ты арыштаваны.
Гаварыць там нашай мовай
Забаронена сурова.
Там і здзек, і катаванні
Над нявольнымі братамі.
А калі адзін астаўся,
Помста ў сэрцы завілася,
І рашыў ён гэтай ноччу
Блізкі шляхціца фальварак
Зруйнаваць агнём-пажарам.
— Падпалю і перад светам
Назаўсёды давяду,
Што не йду супроць Советаў,
А супроць паноў іду!
Непрыкметна вышаў з дома,
Ўзяў з сабою сноп саломы,
Ўзяў сярнічкі і… цішком
Бег спаліць шляхецкі дом.
4
— Хто такі? На месцы стой!
— Гэта я, таварыш, свой!
— Што ляціш так віраломам?
І на што з сабой салома?
Грышка белы стаў, як снег.
— Што-ж маўчыш? Куды ты бег?..
Гаварыць? А хто дасць веры,
Што з найлепшым бег намерам.
Зноў няўдача…
Амба!
Крышка!
Сноп пасыпаўся з-пад мышкі.
Застывала ў жылах кроў,
Як вялі ў заставу зноў.
А ў заставе злосна крышку
Павялі размову з Грышкам:
— Мы цябе тут прытулілі,
За свайго цябе лічылі,
Як-жа так?
— Зусім не гэтак!
Я не йшоў супроць Советаў.
З поўвярсты, па той бок аркі,
Ёсць два панскія фальваркі,
Іх хацеў я падпаліць,
Каб лягчэй было там жыць,
Каб не знацца з бізуном
Нашым змучаным братом!
— Малады яшчэ, зялёны,
А таму з такім разгонам
Бег, каб глупства нарабіць?
Ой, як трэба вас вучыць!
Падпаліць адзін фальварак
І гатова! Гэта мары,
Гэта толькі лятуценне,
А не бой за вызваленне.
Згуртаваўшы сілы разам,
Трэба ўсім паўстаць, адразу.
B тады ўжо скінуць з карку
Ўсе маёнткі, ўсе фальваркі,
Паскідаць у жар вагранкі
Ўсіх паноў і ўсіх падпанкаў.
5
Вышаў Грышка, як пабіты,
Чуў сябе несамавіта.
Дуты, злосны, чырванее:
— Я ніяк не разумею:
Ці-; палякаў біць не можна?
Нашых ворагаў? не можна?
Што такое?.. Лёг на ложак,
Злосць кіпіць, дасада, сорам.
А ляжаў ля Грышкі поруч
Гэтак сама камандзір
Пагранічнік Казімір.
Не сцярпеў, не мог стрываць,
Каб змаўчаць, не расказаць:
— Меркаваў дабро зрабіць,
А пачнуць смяяцца, кпіць.
Думаў, будзе мне падзяка,
Што пайшоў супроць палякаў, —
Так ад сэрца Грышка шчыра
Прызнаваўся Казіміру.
— Бачыш, справа ў нас такая,
Падрасцеш, дык сам пазнаеш,
У палякаў ёсць паны
І ў беларусаў ёсць яны,
А найбольш, калі знаць хочаш,
Ёсць і там, і там рабочых.
А рабочыя з панамі
Век не могуць быць братамі.
Зараз Польшча ў завірусе,
І ў Заходняй Беларусі
Нарастае бура, гром —
Смерць раз‘юшаным паном.
Думаў ты спаткаць падзяку,
Што пайшоў супроць палякаў?
Я — паляк, чырвонаармеец,
І чым горшы за цябе я?
І падумай дружа-браце,
Я твой вораг ці прыяцель?
Грышка хмурым стаў. А жвава
Беглі думкі. Ён здзіўлёны:
— Што такое? Ў чым тут справа?
Біць палякаў — забарона?
Дык на што стаіць застава?
Што такое? Ў чым тут справа?..