За вакном —
вясна і жар
і антэнаў пікі,
Ў апараце —
камісар:
„Прэ атрад вялікі…
Перайшлі мяжу,
Хутчэй
Затрымаць нахабу!
я —
ў сяленьні Энск
сяджу…
Перадай начштабу“
Тэлефон —
іржавым гудам:
— „Штаб…
Алё!
Алё!
Супыніць патрэбна тута
Басмачоў налёт“…
За халатамі
Бухары —
сухавей, вясна,
На ардэне
ймчыцца карым
Джанаід-басмач…
За барханамі —
шакалы
Ўсё вартуюць
форт.
Знаць, ня ўпіўся
Лютым шалам
Іхны прагны хор.
І над трубкаю
павісьлі
Самарканд…
Каканд…
— „Перайшлі…
Давайце высьце…
Хоць паўзе…
… ка …
… д …“
Ў стэп
ірвуцца эскадроны
біць бандыта
ў лоб.
Гэй, вы, коні,
Эх, вы, коні,
Вураган галёп!
Шаблі
Іскрамі зайгралі
Быў героем нач.
Уцякаў
З разьбітай зграяй
Джанаід-басмач.
… Зноў адбілі
важны форт.
Толькі каля трубкі
На сваім пасту
памёр
Ад клінка
Зарубкін…
|