Перайсці да зместу

Штурм (1930)/Вершы/Тая восень

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Тэлефоністы Зарубкін Тая восень
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
Ударніца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Тая восень (Лявонны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТАЯ ВОСЕНЬ…

(Ліст)

… Мне было ў семнаццатым —
семнаццаць
Люба босай бегаць па расе.
Зацьвіталі астры
ля палацу,
Пунсавелі астры на страсе…

Між калён,
дзе нам з табой здалося
Дзіўна-брыдкім панскае жыцьцё,
Кінула разьюшаная восень
Час віхур і гневу на касьцёр,

Ты, як вецер Балтыкі, суровы…
Стужкі чорныя ляцелі на фасад.
Помню я:
ты нешта хмурыў бровы,
Як гарэў на сьценцы вінаград.

Потым я —
настаўніца, дзіцёнак, —
за табой — на голад і на штык…
Мы прайшлі ў грымотным буразвоне
Туркастанскія, Сібірскія франты

А цяпер…
Мне будзе дваццаць восем…
Ты далёка… Дзесь кіруеш трэстам…
І лунае тая, наша, восень,
Бы на моры дробненькая трэска.

І сягоньня астры льлюць настроі,
І на клёне лісьце квола тае…
Сэрца хоча,
каб было нас трое:
Ты, мой любы, я, — і наша Мая…