Штурм (1930)/Вершы/На вуліцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У краіне працы На вуліцы
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
Тэлефоністы Зарубкін
Іншыя публікацыі гэтага твора: На вуліцы (Лявонны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ВУЛІЦЫ

У гэты дзень
цьвіло наўкольле,
Быў лёгкаплынным
кожны ўздых:
Сьвяточны дзень
для нашай волі
І дзень хаўтураў
для чужых.
Там, дзе жыцьцё
бурліць крыніцай,
Каб змрок ня пляміў
Люстра дзён —
Зьнімалі з ветхае званіцы
Пазелянелы, стары звон.
У бляску сонца
млелі далі,
Пыхцеў ля ганку грузавік.
І людзі радасна ўбівалі
Ў труну старога
лішні цьвік.
Званіцы сівыя паснулі.
Перамагчы іх
час наш змог.
Зьнімалі звон
і чуўся ў гуле.
Крок нашых буйных перамог!
Бабуля нейкая аксьціцца
Пасьпела насьпех —
І за кут…
Бурліла вуліцы крыніца
Бяз рэшткаў
цемры і пакут!