Перайсці да зместу

Штурм (1930)/Вершы/Колгас «Най Лэбн»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Друкарня Колгас «Най Лэбн»
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
У краіне працы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Калгас «Най Лэбн».

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КОЛГАС „НАЙ-ЛЭБН“

… Усе дарогі вядуць у Рым.
Жабракі упрочкі вядуць яны!
За якою мяжой
„дрэйт арым“[1]
І пакутаю дні атручаны?
Рэбэ ў школе пяе для людзей,
Каб адзінаму богу работалі,
Калі Ротшыльд —
таксама яўрэй,
Як і бедны тачыльшчык Мотэлэ…
Шмат пражытага працячэ,
У нябыт адыдзе, ня йначай…
І як брудныя гэтто з вачэй,
І як сьлед
нядолі жабрачай.
Час на строме
жыцьцёвых канвэераў
Носіць многа віхраў і зьмен…
У маёнтку паноў Кальмэйраў
Не пазнаеш сьсівелых сьцен!
Кіпень працы — бяз меж, без заганаў —
Адбузіла магутны звон;
Адкацілася плынь Іёрдану
Сны і здані
біблейскіх дзён.

Ледзь у восеньскай бойцы рабіна
Загараецца сотні ран, —
Піша Мойшэ
малодшаму сыну
У далёкі Біра-Біджан:

— „О, мой хлопчык, мой
любы Лэйбэ, —
Шмат навін, —
і жыцьцё ня горкне.
На вясну, вось мяркуем „Най Лэбн“[2]
Аб‘яднаць з „Чырвонаю Зоркай“!

… Вечар сінія сукны павесіў,
моўкнуць мудрыя песьні дратоў,
Выпаўзае з-за хмараў месік
У гарохавым
паліто.

Стане месік той варажыць
Ручаямі нямога срэбра.
Не ляскочуць наўкол нажы —
Працаваць толькі
разам трэба!
Каляктыўная праца
ня згасьне.
Ў ёй — вялікае сёньня маяк.
Гэта ведае кожны калгасьнік!
Беларусі яўрэй і паляк!


  1. „Яго круціць“ — у сэнсе „па сьвету“.
  2. „Новае жыцьцё“ — назва колгасу.