Перайсці да зместу

Што такое «дунай»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Каспля і касапля Што такое „дунай“
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 5, лістапад 1923 г., б. 52
Слова «друя»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Што такое „дунай“. Ва ўсіх славяваў, ад Адрыятыцкага мора да Уралу і ад Солуня да Архангельска, ў народных песьнях сустрачаем слова „дунай“, Гэтае загадковае слова рожна стараліся вытлумачыць, а многія: лінгвісты, між іншымі чэх Нідэрле, нямогучы даць з ім рады, прызналі яго нават не славянскім; хоць праз народную песьню, памятаючую вельмі даўныя часы, яно ўелася ў косьці і кроў ўсяго славянства. Варта прыгледзіцца, як разумеюць гэтае слова самі народныя песеньнікі. У часе сельска-гаспадарскай выстаўкі ў Быхаве, ў 1912 г. я, корыстаючы з наплыву на выстаўку селян, запісываў народныя песьні і пры слове „дунай“ распытываў, што яны разумеюць пад гэтым словам? Кожды (і кабеты і мужчыны) без запінкі адпавядаў, што гэта „вялікая такая рака“. На пытаньне дзе яна, рожна адпавядалі, рэдка ўрапад (ў значэньні географічным), але мне прышлося зьвярнуць увагу на тлумачэньне якое даў мне селянін Мікалай Тройчык, з пад Вялюня (на граніцы Быхаўскага і Бабруйскага паветаў). Ен казаў: „руччом мы называем меншую ваду, ракой большую, а „дунаям“ шырокую раку, многаводную“ Вернасьць гэтага акрэсьленьня я меў зручнасьць пацьвердзіць у многіх мясцох, ў часе маіх падарожы па Беларусі (між іншым: каля Ўшача, леп. пав, каля Мсьціжа, бар. пав. каля Капыля, слуцк. пав). Дзеля гэтата, мне здаецца, што народная песьня апяваючы „ціхі“ „шырокі“ Дунай, ня мае ні ў памяці, ні на мэце палуднёва славянскай ракі Дунаю, а проста ўжывае тэхнічны тэрмін дзеля абазначаньня вялікага сабраньня плывучых вод, у адрожненьне ад ракі і ручча. Гэты тэхнічны тэрмін кніжнікі, як і многа чаго іншага, проста забыліся, а народ яго дахаваў да нашых часаў. Гэткім чынам на абшары разсяленьня славянаў, немаль кождае племя мела свой „дунай“, які і апевала ў песьнях. Я тут не ўхаджу у філолёгічнае тлумачаньне слова, але мушу зьвярнуць увагу, што ў беларускай мове маюцца словы: „дунец“ і „дуніць“. Дунец, азначае не высокі вадапад на бягучай вадзе, дзе вада пераліваючыся праз якую колечы перашкоду дуніць, г. зн. выдзе спэцыфічны, бытцам зьвінячы, гук. Між іншым Буслаев („Русская народная поэзія Т I стр. 175) высказаўся па поваду гэтага найменьня: „Дунай, акром ўласнага імя, мае назоўнае значэньне кождай ракі і дзеля гэтага ўжываецца ў многай лічбе—Дунаі: „за ракамі за Дунаямі“, слаўны расійскі Філалёг, ужо 60 гадоў таму назад вельмі блізка падышоў да праўдзівай разгадкі гэтага найменьня.

У. С.