Слова «друя»
Выгляд
← Што такое «дунай» | Слова „друя“ Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1923 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 5, лістапад 1923 г., б. 53 |
Жыровіцкая друкарня → |
Слова „друя“. Слова „друя“, азначае—другая. Ральлю узорываюць, пазьней пераворываюць другі раз, або „друяць“, а часам і „траяць“. Карову, авечку (а бывае гавораць і аб жанчыне) якая дала першы прыплод, называюць—„пярвічка“, а якая дала другі прыплод—„друвічка“. Слова гэтае сустрачаецца і ў народных песьнях, прыкладам у Крачкоўскага („Быт Зап. Русск. селянина“ Масква 1874 г.), ёсьць запісана вясельная песьня, пры мяшэньні караваю, ў якой маецца гэткае месца (стр. 41): „Сорак коп маладых курэй яец, тры фаскі дравічных (зам. друвічных) кароў масла“…
К. І.