Што ні год, памяншаюцца сілы (Някрасаў/Купала)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Што ні год, памяншаюцца сілы... Верш Аўтар: Мікалай Някрасаў Крыніца: Янка Купала. Поўны збор твораў у 9 т. Том 1 — Мінск, Маст. Літ., 1995. |
Што ні год, памяншаюцца сілы,
Стыне кроў, сняцца думы чарней.
Зямля-маці! Няўжо ж да магілы
Я не ўбачу свабоды тваей?
А хацеў бы, ўміраючы, ведаць,
Што не згінеш у бітвах зусім,
Што араты твой, сеўшы абедаць,
Не застогне над горам сваім.
Каб мне вецер ад вёскі убогай
Адно рэха да слуху данёс,
У якім не гудзела б трывога,
Не дачуў крыві людскай і слёз.
(1861 / 18 красавіка 1906)