Шлях моладзі (часопіс)/1933/12/Літэратурны аддзел/Кліч волі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дух волі Кліч волі
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1933 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 12 (59), лістапад 1933 г., б. 7
Новы шлях
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кліч волі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





КЛІЧ ВОЛІ.


Хай волі гром грыміць і будзіць тых, што дрэмлюць,
Што дзень і ноч ляжаць у мляўкасьці пуху;
Пра дабрабыт сабе пакорна злыдняў скемлюць,
Выцягваюць сваю расьпешчану руку.

Магутнай волі кліч хай Край увесь абудзіць.
Ягону мляўкасьць хай зварушыць, ўскалыхне;
Хай злыдняў, ворагаў сваіх належна судзіць,
Да творчай дзейнасьці народ увесь папхне;

Валье ў сэрцы нам амбіцыю і гордасьць,
Прагоніць нам з душы наш мляўкі пацыфізм,
Што векі цэлыя няволіў нам бадзёрасьць,
Паганіў кволасьцю народны арганізм.

Хай воля праз наш Край маланкай пранясецца,
Бадзёрасьці агнём асьвеціць ўвесь народ,
Ў змаганьня моры ён як хваля ўскалыхнецца
І пойдзе, як віхор за воляй упярод.

Хай воля наша так з імпэтам пранясецца,
Каб скорчылась уся, дзе толькі ёсьць мана,
Хоць пекла ўсё да дна ад гневу затрасецца
І перапудзіцца галоўны сатана.

Але ня збудзіць вас, вы, мляўкія натуры,
Пацыфістычныя і кволыя трусы!
Змаганьне, дай і сьмерць—вам вобраз за пануры.
На печы ў кажуху — там вашы галасы.

Аб незалежнасьці, аб долі і свабодзе
Адтуль патрапіце гаворку вы пачаць.
Як здарыцца калі сядзець вам на парозе —
—Вы тонам еўнуха пачнеце на‘т крычаць.

Але выконываць загады сільнай волі,
Змаганьне, дзеяньне, драпежнасьць, паказаць —
О, гэтага, дык вы ня зробіце ніколі!
Пра мляўкі супакой пачнеце тут казаць…

Дык будзе ўсё бяз вас, вы, мляўкія натуры,
Пацыфістычныя і кволыя турсы.
Змаганьне, бой і сьмерць—вам вобраз за пануры—
—На печы ў кажуху — там вашы галасы.


Казлоўшчык.