Шлях моладзі (часопіс)/1933/6/Літэратурны аддзел/Дух волі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Дух волі (1933))
Зрок у будучыню Дух волі
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1933 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 6 (53), чэрвень 1933 г., б. 6
Кліч волі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дух волі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





ДУХ ВОЛІ.


З курганаў вяковых, са стогну стагодзьдзяў
Ускрэсьне дух волі—з трыумфам паўстане,
І ўсенькія енкі, што чутны ў народзе,
Заменіць ў змаганьне.

Пабудзіць да чыну, дасьць кліч ўсемагутны,
Завесіць працоўны наш сьцяг над Краінай
І дзейнай народ наш сярмяжны, пакутны
Папхне каляінай.

І пульсам магутным заб‘ецца ў народзе,
Ахопіць змаганьнем і душы і сэрцы,
Аж покуль ня прыдзе пашана свабодзе
А сьмерць паняверцы.


Ул. Казлоўшчык.